Гепард

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гепард
TheCheethcat.jpg
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Падтып Хрыбетныя
Кляса Сысуны
Атрад Драпежныя
Сямейства Каціныя
Род Гепарды
Від Гепард
Бінамінальная намэнклятура
Acinonyx jubatus
Арэал
Cheetah range.gif
Арэал

Гепард (Acinonyx jubatus) — драпежная жывёла зь сямейства каціных, зьяўляецца самай хуткай жывёлай на Зямлі, дасягае хуткасьці 110 кілямэтраў у гадзіну[1], за тры секунды, гэта хутчэй амаль любога гоначнага аўтамабіля[2]. Насяляюць большую частку афрыканскага кантынэнта, шматлікімі зьяўляюцца на поўдні ад Сахары.

Выгляд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мае стройнае цела, ногі доўгія, хвост дліны. Мех грубы і невысокі, з маленькімі круглымі чорнымі кропкамі, дыямэтрам 2-3 см, жывот белы, без кропак, хвост упрыгожаны таксама пятнамі аднак канчаецца афарбоўкай у выглядзе чорных кругоў. Мае невялікую авальную галаву з высока пастаўленымі вачыма.

Сталая асобіна важыць ад 40 да 65 фунтаў. Даўжыня цела ад 115 да 135 см, а даўжыня хваста да 84 см. Асобіна мужчынскага полу ледзь больш за жаночага, але, улічваючы, што існуюць вялікія адрозьненьні ў памерах жывёлаў, цяжка вызначыць, хто зьяўляецца самцом, хто самкай.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ The Cheetah’s fastest recorded speed was 105 kilometres per hour (65.25 mph). Cheetah, Luke Hunter and Dave Hamman, (Struik Publishers, 2003), pp. 37-38
  2. ^ Measuring the speed of a cheetah

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]