Глеб Даўгоўдавіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Глеб Даўгоўдавіч
лац. Hleb Daŭgoŭdavič / Daŭhoŭdavič
Асабістыя зьвесткі
Памёр па 1450
Род Даўгоўдавічы
Бацькі Юры Даўгоўдавіч (?)
Дзеці Фёдар (Федзька)

Глеб Даўгоўдавіч (? — па 1450) — літоўскі князь.

Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Глеб

Глеб — усходнеславянская форма германскага (паўночнагерманскага) імя Gudleifr (Guðleifr)[1]. Іменная аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gutmann, Savegodo) паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог', gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[2], а аснова -леб- (-лейб-, -лейф-) (імя ліцьвінаў Улеб; германскае імя Uleifr) — ад гоцкага laiba 'заставацца'[3], стараісьляндзкага leifr 'нашчадак'[4][5]. Такім парадкам, імя Глеб азначае 'адданы пад Боскую абарону'[6] або 'нашчадак Бога'[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Глебъ Довкголдовичъ (1440—1492 гады)[8]; Hleb Dawgoldowicz (1441 год)[9]; за Князя Глеба Довковдовича (XV ст.)[10].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь літоўскага княскага роду Даўгоўдавічаў, магчыма, быў сынам Юрыя Даўгоўдавіча.

Быў сьведкам пры складаньні ўмовы з крыжакамі (1436 год). Засьведчыў пацьвярджальны прывілей Вільні (1441 год). Каля 1450 году атрымаў у валоданьне ад вялікага князя Казімера людзей.

Магчыма, Фёдар (Федзька) Даўгоўдавіч быў яго сынам[11].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Глеб // Фасмер М. Этимологический словарь русского языка: В 4 т.: Пер. с нем. = Russisches etymologisches Wörterbuch. Т. 1. — М., 2004.
  2. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 134.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 156.
  4. ^ Kruken K., Stemshaug O. Norsk Personnamnleksikon. — Det Norske Samlaget, 1995.
  5. ^ Leifr, Nordic Names
  6. ^ Суперанская А. В. Словарь русских личных имён: Сравнение. Происхождение. Написание. — М.: Айрис-пресс, 2005. С. 79.
  7. ^ Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён. — Менск, 2011. С. 73.
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 54.
  9. ^ Собрание древних грамот и актов городов: Вильны, Ковна, Трок, православных монастырей, церквей и по разным предметам: Ч. 1. — Вильно, 1843. С. 6.
  10. ^ Собрание государственных и частных актов, касающихся истории Литвы и соединенных с ней владений (от 1387 до 1710 года), изданное Виленской археологической комиссией под ред. ученого секретаря Маврикия Круповича. Ч. 1. — Вильно, 1858. С. 20.
  11. ^ Пазднякоў В. Даўгоўдавічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 197.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]