Глізэ 581

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Глізэ 581
Зорка
Gliese 581 Artist's impression.jpg
Сыстэма Глізэ 581 у мастацкім уяўленьні.
Гісторыя дасьледаваньня
Абазначэньні GJ 581, BD -07°4003, LHS 394, LTT 6112, TYC 5594-1093-1, HIP 74995, Wolf 562, Gliese 581, HO Librae
Тып Чырвоны карлік
Простае ўзьняцьцё 15г 19х 26,8250с
Схіленьне -07° 43′ 20,209″
Адлегласьць 20 4 ± 0 3 сьв. гадоў
Бачная зорная велічыня (V) 10,56-10,58
Сузор’е Шалі
Астрамэтрыя
Прамянёвая хуткасьць (Rv) −9,5 ± 0,5 км/c
Уласны рух (μ) RA: −1233,51 mas у год
Dec: −94,52 mas у год
Паралякс (π) 160,91±2,62 mas
Абсалютная зорная велічыня (V) 11,6
Характарыстыкі
Спэктральная кляса M3V
Паказьнік колеру (B - V) 1,61
Зьменнасьць BY
Фізычныя характарыстыкі
Маса 0,31 M
Радыюс 0,29 R
Узрост 7-119 гадоў
Тэмпэратура 3480±48 K
Сьвяцільнасьць 0,013 L
Мэталічнасьць [M/H] = −0,33±0,12
Інфармацыя ў базах зьвестак
SIMBAD зьвесткі

Глізэ 581 (Gliese 581, Wolf 562) — чырвоны карлік, разьмешчаны ў сузор’і Шаляў, у 20, 4 св. гадоў ад Зямлі. Зорку можна адшукаць у двух градусах паўночней за β Шаляў. Глізэ 581 знаходзіцца ў сьпісе ста найбліжэйшых да Сонечнай сыстэмы зорак.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 2010 год, гэтай зорцы не было прысвоена ўласнага імя — назва Глізэ 581 паказвае на яе прыналежнасьць да каталёга, які быў складзены нямецкім астраномам Вільгельмам Глізэ і ўключае ў сябе зоркі ў межах 25 парсэкаў ад Сонца.

Іншае распаўсюджанае імя — Вольф 562 — абумоўлена тым, што ў сувязі зь яе адноснай блізкасьцю да Сонца, гэтая зорка валодае значным уласным рухам і ўключаная ў Каталёг зорак зь вялікім уласным рухам, складзены піянэрам астрафатаграфіі, нямецкім астраномам Максам Вольфам.

Пазначэньні Глізэ 581 ў іншых каталёгах ня маюць шырокага распаўсюджаньня. Усяго ў базе даных паказваецца 27 ідэнтыфікатараў зоркі ў розных каталёгах.

Зорка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьвяцільнасьць — крыху вышэй за 1% ад сьвяцільнасьці Сонца, узрост Глізэ 581, на падставе аналізу рэнтгенаўскага выпраменьваньня, ацэньваецца ў 8-10 млрд гадоў.

Маса складае прыблізна траціну ад масы Сонца і цяпер лічыцца, што гэтая зорка занадта масіўная, каб належаць да пыхаючых чырвоных карлікаў. Глізэ 581 ставіцца да клясы зьменных зорак тыпу BY Цмока, але назіраныя доўгачасовыя зьмены сьвяцільнасьці, якія могуць быць выкліканыя наяўнасьцю плям на бачнай паверхні, застаюцца на ўзроўні памылак назіраньняў, гэта значыць — нязначныя.

Зьмены сьвяцільнасьці ≈ 0,007M(≈ 0,5%) на працягу некалькіх тыдняў, па ўсёй бачнасьці, паказваюць на ўласны пэрыяд вярчэньня зоркі. За больш доўгачасовы пэрыяд зьмены сьвяцільнасьці складалі: 10,58 m, 10,57 m і 10,56 m — гэта значыць, што зьмяненьне сьвяцільнасьці на працягу васьмі гадоў складала ≈ 2%. Бягучае працяглае зьмяненьне сьвяцільнасьці зоркі можа зьяўляцца часткай больш доўгага цыклю.

Плянэтная сыстэма[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арбіты плянэт у сыстэме Глізэ 581 (2009 год).

Па стане на 2010 год, у зоркі вядома шэсьць экзаплянэт. Адкрыцьцё карлікавай плянэтнай сыстэмы адбылося ў 2005 годзе. Галоўная «славутасьць» сыстэмы — першая адкрытая навукоўцамі экзаплянэта (Глізэ 581 c) у межах заселенай зоны цэнтральнай зоркі, то бок дадзеная плянэта валодае парамэтрамі арбіты і масы, якія робяць экзаплянэту патэнцыйна заселенай. У прыватнасьці, паскарэньне вольнага падзеньня на ёй можа складаць 1,6 g, а тэмпэратура паверхні — ад −3 да 40 °С.

Найбліжэйшая да зоркі плянэта ў сыстэме была адкрытая 21 красавіка 2009 году і зьяўляецца самай маленькай па масе, але знаходзіцца блізка да зоркі. Яе мінімальная маса — 1,9 мас Зямлі, пэрыяд звароту вакол зоркі — 3,15 дня. Прыналежнасьць плянэты да зоны пражываньня выклікае вельмі вялікія сумневы — хутчэй за ўсё, па парамэтрах умоў на паверхні яна можа нагадваць плянэту Вэнэра.

29 верасьня 2010 году была адкрыта чацьвёртая ад зоркі плянэта (Глізэ 581 g) — другая па масе ў сыстэме, знаходзіцца глыбока ўнутры заселенай зоны зоркі. Вада на ёй можа знаходзіцца ў вадкім стане, і такім чынам, гэтая плянэта знаходзіцца ў так званай зоне Златаўласкі чырвонага карліка.

Цікавыя факты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Двойчы, у 2007 і 2008 гадах, Gliese 581 выбіралася ў якасьці зоркі-адрасата міжзоркавых радыёпасланьняў — гл. праекты «A Message From Earth» і «Hello From Earth».

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Глізэ 581сховішча мультымэдыйных матэрыялаў