Густаў Кірхгоф

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Густаў Кірхгоф

Густаў Робэрт Кірхгоф (ням. Gustav Robert Kirchhoff; 12 сакавіка 1824, Каралевец — 17 кастрычніка 1887, Бэрлін) — адзін з вялікіх фізыкаў XIX стагодзьдзя.

Нарадзіўся 12 сакавіка 1824 у Каралеўцы; з 1842 па 1846 г. вывучаў матэматыку і фізыку ў Каралявецкім унівэрсытэце, а ў 1847 годзе ўжо выступіў у якасьці прыват-дацэнта ў Бэрліне; ў 1850—1854 гг., У якасьці экстраардынарнага прафэсара, чытаў лекцыі ў Брэславе, затым да 1874 году выконваў пасаду ардынарнага прафэсара ў Гайдэльбергу (дзе адбылося знаёмства з Робэртам Бунзэнам), адкуль у 1875 годзе пераехаў у Бэрлін; у 1875 годзе абраны чальцом бэрлінскай акадэміі, з 1862 году быў чальцом-карэспандэнтам Санкт-Пецярбурскай акадэміі навук. Памёр у Бэрліне 17 кастрычніка 1887 г. Commons-logo.svg  Густаў Кірхгофсховішча мультымэдыйных матэрыялаў