Гіганцкая акула

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гіганцкая акула
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаХрастковыя рыбы
НадатрадАкулы
АтрадЛямнападобныя
СямействаГіганцкая акула
Бінамінальная намэнклятура
Cetorhinus maximus

Гіга́нцкая аку́ла (Cetorhinus maximus) — другі паводле велічыні від рыб пасьля кітовай акулы. Гіганцкая акула дасягае даўжыні да дзесяці мэтраў і важыць каля чатырох тон. Сьведчаньні пра больш буйныя экзэмпляры велічынёй ад 12 да 15 мэтраў пакуль не былі пацьверджаныя. Асобіны менш трох мэтраў сустракаюцца вельмі рэдка. Самая дробная злоўленая гіганцкая акула была 1,7 метра ў даўжыню. Як і кітовая акула, гіганцкая акула харчуецца плянктонам, аднак не ўсмоктвае ваду, а проста плавае з адкрытай пашчай, фільтруе праз шчэлепы ўсё, што ў яе патрапіць. Гіганцкая акула здольная фільтраваць да 2000 тон вады ў гадзіну.