Гімн Грузіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Тавісуплеба (па-грузінску: თავისუფლება, у перакладзе на беларускую - воля) - сучасны гімн Грузіі, прыняты ў 2004 годзе разам з новым сьцягам ды гербам пасьля бяскроўнай "рэвалюцыі ружаў", у выніку якой улада перайшла ад Эдуарда Шэварнадзэ да Міхаіла Саакашвілі. Музыку, узятую з грузінскіх опэраў "Абэсалом і Этэры" ды "Прысьмерак" грузінскага кампазытара Закарыі Паліяшвілі (ზაქარია ფალიაშვილი, 1871-1933), у форму гімна адаптаваў Ёзэб Кечакмадзэ (იოსებ კეჭაყმაძე). Аўтар лірыкі - Давіт Маградзэ (დავით მაღრაძე).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Новы грузінскі гімн быў зацьверджаны парлямэнтам Грузіі 20-га траўня 2004 году, празь пяць месяцаў па адстаўцы прэзыдэнта Эдуарда Шэварнадзэ, былога міністра замежных справаў у апошнім радзянскім урадзе. Адпаведны законапраэкт быў вынесены на першае пленарнае паседжаньне шостай сэсіі парлямэнту краіны 22 красавіка 2004 году Георгіем Ґабашвілі, міністрам культуры ва ўрадзе Саакашвілі.

Да таго ахвіцыйным гімнам краіны зьяўляўся "Дзідэба зэтцыт куртгеўлс" (па-грузінску: დიდება ზეცით კურთეულს), які выкарыстоўваўся ў той жа ж якасьці ў Дэмакратычнай Грузінскай Рэспубліцы 1918 - 1921-га гадоў і потым - з 1990 да 2004 у пострадзянскай Рэспубліцы Грузія.

Новы гімн хутка прыдбаў папулярнасьць заўдзякі сваёй лірыцы, якая была значна прасьцейшай за ў нечым архаічныя ды цяжкія да запамінаньня словы ягонага папярэдніка.

Словы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па-грузінску Трансьлітарацыя Пераклад[1]

ჩემი ხატია სამშობლო,
სახატე მთელი ქვეყანა,
განათებული მთა-ბარი,
წილნაყარია ღმერთთანა.
თავისუფლება დღეს ჩვენი
მომავალს უმღერს დიდებას,
ცისკრის ვარსკვლავი ამოდის
ამოდის და ორ ზღვას შუა ბრწყინდება,
დიდება თავისუფლებას,
თავისუფლებას დიდება!

Chemi khat'ia samshoblo,
Sakhat'e mteli kveq'ana,
Ganatebuli mta-bari
Ts'ilnaq'aria Ghmerttana.
Tavisupleba dghes chveni
Momavals umghers didebas,
Tsisk'ris varsk'vlavi amodis
Amodis da or zghvas shua brts'q'indeba,
Dideba tavisuplebas,
Tavisuplebas dideba!

Сьвяты абраз - радзіма наша,
І сьвет - бажніца для яе.
Даліны й горы нам пазначыў
Бог на сьвятым зямлі стале.
Свабода шле да нас вітаньні,
Зь ёй славы мы не прамінём.
Уздымецца зара сьвітаньня
Паміж двух мораў прамянём.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Аўтар беларускага перакладу - ЖЧ-карыстальнік 69996.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Гімн Грузіісховішча мультымэдыйных матэрыялаў