Гіпэрбала (літаратуразнаўства)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гіпэ́рбала (па-старажытнагрэцку: ὑπερβολή — празьмернасьць) — троп, рэзкае перабольшаньне якіх-небудзь уласьцівасьцяў чалавека, прадмета ці зьявы з мэтай зьвярнуць на гэтыя ўласьцівасьці асаблівую ўвагу. У гіпэрбале, якую нельга разумець літаральна, выяўляюцца эмацыянальныя (станоўчыя або адмоўныя) адносіны пісьменьніка да таго, што адлюстроўваецца. Гіпэрбала надзвычай характэрная для народнай творчасьці, асабліва для легендаў і казак, дзе яна выступае ня толькі як троп, стылістычны прыём, але і як адзін з асноўных сродкаў стварэньня характару.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]