Джоэл Фарабі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джоэл Фарабі
Рост 183 см[1]
Пазыцыя нападнік
Грамадзянства
Дата нараджэньня 25 лютага 2000(2000-02-25)[1] (24 гады)
Месца нараджэньня
Клюб Філадэлфія Флаерз
Выступаў за
Драфт НХЛ 14, 2018
Філадэлфія Флаерз
Гульнявая кар’ера 2019 — цяпер

Джоэл Фа́рабі (па-ангельску: Joel Farabee; нар. 25 лютага 2000 году) — амэрыканскі хакеіст, левы нападнік клюбу «Філадэлфія Флаерз» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2018 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Філадэлфія Флаерз» у першым раўндзе пад агульным 14-м нумарам.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фарабі ў матчы супраць «Сіетл Кракена».

Праходзіў падтрыхтоўку праз адмысловую праграму разьвіцьця маладых хакеістаў ЗША. Пазьней на студэнцкім узроўні абараняў колеры Бостанскага ўнівэрсытэту.

25 сакавіка 2019 году ўзгодніў кантракт пачаткоўца зь «Філадэлфіяй Флаерз», пасьля чаго выправіўся ў фарм-клюб «Лігай Валі Фантамз», дзе здабыцьця адпаведнага досьведу. Ужо ў першых чатырох матчах зарабіў чатыры пункты, зь якіх тры былі здабытыя праз закінутыя шайбы. Пасьля гэтага быў падцягнуты да галоўнай каманды. Хакеіст запачаткаваў кар’еру ў НХЛ 21 кастрычніка 2019 году ў матчы супраць «Вэгас Голдэн Найтс», стаўшы першым гульцом «Флаерз», які нарадзіўся ўжо ў 2000-я гады[2]. Праз чатыры дні закінуў першую шайбу і аддаў галявую перадачу ў матчы супраць «Чыкага Блэкгокс», але і гол і перадача былі адмененыя праз становішча па-за гульнёй партнэра па камандзе. У наступным месяцы закінуў сваю першую шайбу ў НХЛ у матчы супраць «Нью-Джэрзі Дэвілз».

У сэзоне 2020—2021 гадоў Фарабі зрабіў свой першы хет-трык у НХЛ у пераможным матчы супраць «Нью-Ёрк Айлэндэрз», стаўшы другім наймаладзейшым гульцом «Флаерз», які здолеў дасягнуць гэтага ў рэгулярным сэзоне[3][4]. Пасьля свайго першага добрага сэзону нападнік падпісаў 2 верасьня 2021 году новы шасьцігадовы кантракт з «Флаерз» на 30 мільёнаў даляраў[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]