Джэймз Томкінз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Джэймз Томкінз
Джэймз Томкінз
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 сакавіка 1989 (25 гадоў)
Базылдан, Ангельшчына
Рост 192 см
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Ўэст Гэм Юнайтэд
Нумар 5
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—
2008
Ўэст Гэм Юнайтэд
Дэрбі Каўнці
178 (8)
7 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
9 лютага 2015.

Джэймз Олівэр Чарлз Томкінз (па-ангельску: James Oliver Charles Tomkins; нарадзіўся 29 сакавіка 1989, Базылдан, Ангельшчына) — ангельскі футбаліст, цэнтральны абаронца клюбу «Ўэст Гэм Юнайтэд». Акрамя таго Джэймз, калі трэба, можа згуляць флянгавага абаронцу ці паўабаронцу абарончага пляну.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Томкінз з васьмі гадоў займаўся ў акадэміі клюбу «Ўэст Гэм Юнайтэд», пры гэтым выступаючы спачатку на пазыцыі цэнтрафорварду. Празь некаторы час зьмяніў сваю спэцыялізацыю, апусьціўшыся ў абарону. У 2005 годзе скончыў акадэмію, аднак дэбютаваў у асноўным складзе клюбу толькі 22 сакавіка 2008 году ў матчы супраць «Эвэртану» (1:1). Пасьля атрымаў траўму і канчатак сэзону праводзіў у юнацкай камандзе.

29 лістапада 2008 году дэбютаваў за «Дэрбі Каўнці», у які адправіўся ў арэнду на 5 тыдняў, бо быў адазваны ва «Ўэст Гэм» Джанфранкам Дзолам.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Джэймз Томкінзсховішча мультымэдыйных матэрыялаў