Ўэст Гэм Юнайтэд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ўэст Гэм Юнайтэд
Поўная назва па-ангельску: West Ham United Football Club
Заснаваны 1895
Горад Лёндан, Ангельшчына
Стадыён Алімпійскі
Умяшчальнасьць: 60 000
Кіраўнік J&T Credit Investments[d][1][2], Дэйвід Саліван[d][2] і Дэйвід Голд[d][2]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2022—2023 14 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
whufc.com (анг.)

«Ўэст Гэм Юнайтэд» (па-ангельску: West Ham United) — ангельскі футбольны клюб зь Лёндану. Клюб быў заснаваны ў 1895 годзе пад назовам «Thames Ironworks F.C.» і рэфармаваны ў 1900 годзе, зьмяніўшы назву на сучасную «Ўэст Гэм Юнайтэд». У 1904 годзе клюб пераехаў на сёньнішні стадыён «Балейн Граўнд», які да таго ж мае назоў «Аптан Парк». Спачатку клюб удзельнічаў ў Паўднёвай і Заходняй лігах, пакуль у 1919 годзе ў рэшце рэшт не ўступлілі ў Футбольную лігу, у якой у 1923 годзе прасунуліся ў найвышэйшы дывізіён. У 1923 годзе клюб таксама дайшоў да фіналу Кубка Ангельшчыны, у якім саступіў на стадыёне «Ўэмблі» «Болтану Ўандэрэрз».

У 1940 годзе каманда перамагла ў розыгрышы Ваеннага кубка. Клюб перамагаў у Кубку Ангельшчыны тры разы: у 1964, 1975 і 1980 гадох, двойчы займаючы другую прыступку: у 1923 і 2006 гадох. У 1965 годзе клюб дамогся перамогі ў эўрапейскім Кубку кубкаў, а ў 1999 годзе каманда перамагла ў Кубку Інтэртота.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ХIХ стагодзьдзе. Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Самы раньні вядомы фатаздымак каманды, зроблены ў 1895 годзе

Футбольны клюб «Ўэст Гэм» пачаў сваё існаваньне ў 1895 годзе, але пад іншай назвай. Тады каманду менавалі «Thames Ironworks F.C.». Малады клюб стаў гуляць у Лізе Лёндану праз год пасьля свайго стварэньня, і ў наступным сэзоне выйграў турнір. Затым ён уступіў у другі дывізіён Паўднёвай лігі. «Малатабойцы» сьвяткавалі посьпех у першым сваім сэзоне ў новым турніры. У 1900 годзе клюб зьмяніў назву і стаў менавацца «West Ham United F.C.». Гэтую назву каманда захавала і па гэты дзень.

Спачатку каманда гуляла ў поўнасьцю сіняй экіпіроўцы, як якую каманду натхніў першы ўладальнік клюбу Арнальд Гілз. Аднак у хуткім часе колеры формы зьмяніліся, і каманда пераапранулася ў блакітныя кашулі й белыя шорты, якія насіла з 1897 па 1899 гады. У 1899 годзе клюб набыў камплект формы з традыцыйнымі бардовымі кашулямі з блакітнымі рукавамі з дапамогай гульцоў «Астан Вілы» гульцоў. У гэтай форме клюб гуляе й да нашага часу.

Пасьля спрэчкі, якая разгарнулася ў чэрвені 1900 году, паводле функцыянаваньня й фінансаваньня клюбу «Thames Ironworks F.C.» быў расфармаваны, а затым амаль адразу ж адноўлены 5 ліпеня 1900 году пад назовам «Ўэст Гэм Юнайтэд» з удзелам Сыда Кінга ў якасьці мэнэджара і будучага мэнэджара Чарлі Пэйнтэра ў якасьці ягонага памочніка[3].

ХХ стагодзьдзе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Белы конь Білі, выратавальнік фіналу кубка 1923 году

У 1923 годзе каманда гуляла ў фінале Кубка Ангельшчыны. «Ўэст Гэму» так-сяк атрымоўвалася трымацца на плаву ў Першым дывізіёне, але ў 1932 годзе клюб выляцеў у Другі дывізіён і знаходзіўся тамака даволі доўга — чвэрць стагодзьдзя.

У 1950-я каманда стала прагрэсаваць. Прыйшоў новы трэнэр: Тэд Фэнтан, які разьвіваў таленты маладых гульцоў, што неўзабаве прынесла адчувальны вынік. Ён складаўся і ў тым, што ў 1958 годзе «Малатабойцы» ізноў увайшлі ў першы дывізіён, выйграўшы чэмпіянат другога дывізіёну.

У 1961 годзе ў «Ўэст Гэме» зьмяніўся трэнэр. На месца Тэда Фэнтана прыйшоў Рон Грынвуд. Ён выкарыстаў распачынаньні папярэдняга трэнэра ў пляне маладых гульцоў. У дадатак ён набыў некалькі нядрэнных футбалістаў і зьмяніў схему гульні. Усё гэта прынесла посьпех камандзе Грынвуда — перамогу ў Кубку Ангельшчыне над «Прастанам» 3:2. Але яшчэ ў паўфінале малатабойцы атрымалі перамогу над «Манчэстэр Юнайтэд». На гэтым каманда не спынілася. Неўзабаве «Ўэст Гэм» атрымаў сваю першую буйную перамогу на эўрапейскай арэне, абгуляўшы ў фінале Кубка кубкаў «Мюнхэн-1860».

Да 1970-х гадоў сышлі некалькі вядучых гульцоў, а таксама і Грынвуд. Новым трэнэрам стаў Джон Лаял. З камандай Лаял выйграў Кубак Ангельшчыны ў 1975 годзе. А ў 1976 годзе «Ўэст Гэм» мог паўтарыць свой эўрапейскі посьпех і выйграць Кубак кубкаў у другі раз, але пацярпеў няўдачу, у фінале прайграўшы бэльгійскаму «Андэрлэхту». Далей становішча пагоршылася — каманда выляцела ў Другі дывізіён у 1978 годзе.

Праз тры гады клюб вярнуўся, прычым у 1980 «Ўэст Гэм» у трэці раз за сваю гісторыю выйграў Кубак Ангельшчыны, а ў 1981 годзе быў блізкі да выйгрышу Кубка лігі, але саступіў «Лівэрпулу». Неўзабаве каманда заняла трэцяе месца ў Першым дывізіёне, што зьяўляецца для яе найлепшым вынікам і па гэты дзень. У 1989 годзе «Ўэст Гэм» ізноў апусьціўся ў ніжні па ўзроўні дывізіён, праз два гады ён вярнуўся, але ў 1992 годзе рушыла ўсьлед чарговае паніжэньне ў клясе.

У пачатку 1990-х да трэнэра Білі Бондса далучыўся Гары Рэднап. Клюб адразу ж вярнуўся ў нядаўна створаную Прэм’ер-Лігу. Неўзабаве Рэднап застаўся адзін. Пры ім каманда трымалася ў Прэм’ер-Лізе, а ў 1999 годзе выйграла Кубак Інтэртота.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Польшчы Бр Лукаш Фаб’янскі 1985
2 Сьцяг Ангельшчыны Аб Бэн Джонсан 2000
3 Сьцяг Ангельшчыны Аб Ааран Крэсўэл 1989
4 Сьцяг Францыі Аб Кюрт Зума 1994
5 Сьцяг Чэхіі Аб Уладзімер Цоўфал 1992
7 Сьцяг Ангельшчыны ПА Джэймз Ўорд-Проўз 1994
9 Сьцяг Ямайкі Нап Майкл Антоніё 1990
10 Сьцяг Бразыліі ПА Лукас Пакета 1997
11 Сьцяг Ангельшчыны ПА Кэлвін Філіпс (ар. Ман. Сіці) 1995
14 Сьцяг Ганы ПА Магамэд Кудус 2000
15 Сьцяг Грэцыі Аб Канстантынас Маўрапанас 1997
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17 Сьцяг Кот-д’Івуару Нап Максвэль Карнэ 1996
18 Сьцяг Ангельшчыны Нап Дэні Інгс 1992
19 Сьцяг Мэксыкі ПА Эдсан Альварэс 1997
20 Сьцяг Ангельшчыны Нап Джэрад Боўэн 1996
21 Сьцяг Італіі Аб Анджэлё Агбона 1988
23 Сьцяг Францыі Бр Альфонс Арэаля 1993
27 Сьцяг Марока Аб Наеф Агер 1996
28 Сьцяг Чэхіі ПА Томаш Соўчак 1995
33 Сьцяг Італіі Аб Эмэрсан Палміеры 1994
45 Сьцяг Ангельшчыны Нап Дывін Мубама 2004
49 Сьцяг Ангельшчыны Бр Джозэф Ананг 2000

Галоўныя трэнэры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэнэджар Пэрыяд
Сьцяг Ангельшчыны Сыд Кінг 1901—1932
Сьцяг Ангельшчыны Чарлі Пэйнтэр 1932—1950
Сьцяг Ангельшчыны Тэд Фэнтан 1950—1961
Сьцяг Ангельшчыны Рон Грынўуд 1961—1974
Сьцяг Ангельшчыны Джон Лаял 1974—1989
Сьцяг Шатляндыі Лоў Макеры 1989—1990
Сьцяг Ангельшчыны Білі Бондз 1990—1994
 
Мэнэджар Пэрыяд
Сьцяг Ангельшчыны Гары Рэднап 1994—2001
Сьцяг Ангельшчыны Глен Рэдэр 2001—2003
Сьцяг Ангельшчыны Элан Пардзью 2003—2006
Сьцяг Ангельшчыны Элан Кэрбішлі 2006—2008
Сьцяг Італіі Джанфранка Дзола 2008—2010
Сьцяг Ізраілю Аўрам Грант 2010—2011
Сьцяг Ангельшчыны Сэм Элардайс 2011—2015
 
Мэнэджар Пэрыяд
Славен Біліч 2015—2017
Дэйвід Моес 2017—2018
Мануэль Пэлегрыні 2018—2019
Дэйвід Моес з 2019

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]