Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз
Wolverhampton Wanderers.png
Поўная назва Wolverhampton Wanderers F.C.
Мянушкі Wolves (Воўкі), The Wanderers (Вандроўнікі)
Заснаваны 1877
Горад Ўулвэргэмптан, Ангельшчына
Стадыён Муленью
Умяшчальнасьць: 30 852
Прэзыдэнт Стыў Морган
Галоўны трэнэр Кені Джэкет
Чэмпіянат Першая футбольная ліга
 · 2012—2013 Футбольная ліга, 23 месца (паніжэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

«Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз» (па-ангельску: Wolverhampton Wanderers Football Club) — прафэсійны ангельскі футбольны клюб з гораду Ўулвэргэмптан, Ўэст Мідлэндс. Першапачаткова клюб называўся «Сэнт-Лю», бо яго заснавальнікам быў дырэктар школы Сьвятога Лукі Гары Бэркрофт. Клюб зьяўляецца адным з заснавальнікаў Футбольнай лігі. Ганаровым віцэ-прэзыдэнтам клюбу зьяўляецца легендарны сьпявак гурта Led Zeppelin — Робэрт Плант.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Канец 19 стагодзьдзя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз» быў заснаваны ў 1877 годзе над назовам «Сэнт-Лю» дырэктарам школы Сьвятога Лукі з Блэйкенгола, у гонар якой і атрымаў сваю назву. Пазьней клюб яшчэ некалькі разоў зьмяняў назоў, калі, нарэшце, у 1923 годзе не атрымаў сучасную назву, у гонар гораду, які прадстаўляе. У 1888 годзе клюб прыняў удзел у першым сэзоне Футбольнай лігі, заняўшы трэцяе месца й выйшаўшы у фінал Кубка Ангельшчыны, дзе саступіў чэмпіёну краіны «Прэстану». На наступны год быў адчынены стадыён «Муленью», на якім каманды гуляе й па сёньняшні дзень. А ў 1893 годзе клюб атрымаў своё першы трафэй, у фінале кубка Ангельшчыны быў пераможаны «Эвэртан».

Пачатак 20 стагодзьдзя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У далейшым у клюба пачаліся цяжкія часы, падчас якіх каманда спачатку ўпарта затрымалася ў сярэдзіне турнірнай табліцы, а потым у 1906 годзе й зусім пакінула вышэйшы дывізіён ангельскага футбола. Доўгі час «ваўкі» выступалі ня лепшым чынам, аднак, нягледзячы на гнятлівае турнірнае становішча, у 1908 годзе камандзе ўдалося заваяваць свой ​​другі Кубак Ангельшчыны. У 1923 годзе «Ўулвэргэмптан» вылецеў у другі дывізіён, аднак гэта станоўча паўплывала на гульню каманды, і ўжо на наступны сэзон «ваўкі» здолелі вярнуцца назад. У 1932 годзе, дзякуючы выдатна прадуманай працы кіраўніцтва, клюбу ўдалося вярнуцца ў эліту, заваяваўшы прапіску ў вышэйшым дывізіёне. На працягу 1930-х гадоў «Ўулвэргэмптан» двойчы заваёўваў срэбра ў нацыянальным першынстве й паступова стаў адным зь лепшых клюбаў Ангельшчыны. У 1939 годзе клюб у чарговы раз дайшоў да фіналу Кубка Ангельшчыны, але прайграў «Портсмуту» зь лікам 4:1.

Актуальны склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 18 лютага 2013 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Ўэйлзу Бр Ўэйн Гэнасі 1987
3 Сьцяг Камэруну Аб Джордж Элакобі 1986
4 Сьцяг Ўэйлзу ПА Дэйвід Эдўардс 1986
6 Сьцяг Ангельшчыны Аб Джодзі Крэдак 1975
7 Сьцяг Польшчы ПА Славамір Пэшка 1985
8 Сьцяг Ангельшчыны ПА Карл Гэнры 1982
9 Сьцяг Ангельшчыны Нап Сылвэн Эбанс-Блэйк 1986
10 Сьцяг Францыі ПА Бакары Сако 1988
11 Сьцяг Ірляндыі Аб Стывэн Ўорд 1985
12 Сьцяг Ірляндыі ПА Стывэн Гант 1981
13 Сьцяг Нігерыі Бр Карл Ікеме 1986
14 Сьцяг Ангельшчыны Аб Роджэр Джонсан 1983
15 Сьцяг Ісьляндыі Нап Б’ёрн Сыгурдарсан 1991
16 Сьцяг Шатляндыі Аб Крыстоф Бэра 1985
17 Сьцяг Тога ПА Разак Букары 1987
19 Сьцяг Ангельшчыны ПА Эдам Гэміл 1988
20 Сьцяг Ангельшчыны Аб Джэк Робінсан 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Сьцяг Латвіі Аб Каспар Горкш 1981
22 Сьцяг Ісьляндыі ПА Эгерт Ёнсан 1988
24 Сьцяг Ангельшчыны ПА Джэймі О’Хара 1986
25 Сьцяг Ангельшчыны Аб Дэні Бат 1990
26 Сьцяг Ангельшчыны ПА Дэйвід Дэвіс 1991
27 Сьцяг Ірляндыі ПА Энтані Фордэ 1993
28 Сьцяг Малі ПА Танго Думбія 1989
29 Сьцяг Ірляндыі Нап Кевін Дойл 1983
30 Сьцяг Ірляндыі Аб Мэт Догэрці 1992
31 Сьцяг Нідэрляндаў Бр Дорус дэ Врыс 1980
32 Сьцяг Ірляндыі Аб Кевін Фолі 1984
33 Сьцяг Ангельшчыны Аб Джэймі Рэкард 1992
34 Сьцяг Аўстрыі Аб Георг Марграйтэр 1988
35 Сьцяг Ўэйлзу Нап Джэйк Кэсыдзі 1993
37 Сьцяг Ангельшчыны Нап Сэм Ўінал 1991
47 Сьцяг Ангельшчыны ПА Зэлі Ісмаіл 1993

У арэндзе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
5 Сьцяг Ангельшчыны Аб Рычард Стырман («Іпсўіч Таўн») 1987
36 Сьцяг Ірляндыі Бр Ааран Макеры («Ўолсал») 1992
Сьцяг Ангельшчыны Аб Ітан Эбанкс-Лэндэл («Бэры») 1992
Сьцяг Паўночнай Ірляндыі ПА Джоні Горман («Маклсфілд Таўн») 1992
Сьцяг Шатляндыі Нап Лей Грыфітс («Гібэрніян») 1990

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ўулвэргэмптан Ўандэрэрзсховішча мультымэдыйных матэрыялаў