Бэрнлі (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бэрнлі
Поўная назва па-ангельску: Burnley Football Club
Заснаваны 1882
Горад Бэрнлі, Ангельшчына
Стадыён Тэф Мур
Умяшчальнасьць: 22 546
Прэзыдэнт Майк Гэрлік[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2022—2023 Футбольная ліга, 1 месца (падвышэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
burnleyfootballclub.com (анг.)

«Бэ́рнлі» (па-ангельску: Burnley Football Club) — прафэсійны ангельскі футбольны клюб з аднайменнага гораду Бэрнлі, Ланкашыр. Клюб зьяўляецца адным з заснавальнікаў Футбольнай лігі. У дэбютным сэзоне каманда заняла 9 месца сярод 12 удзельнікаў. З 1983 году базуецца на стадыёне «Тэф Мур». Мянушка «бардовыя» зачапілася за клюбам дзякуючы дамінуючаму колеру хатніх кашуляў каманды. Бардовы колер і сіні былі прынятыя ў 1910 годзе ў гонар дамінуючага клюбу ангельскага футболу таго часу клюбу «Астан Віла». Лічылася, што гэтыя колеры здольныя падняць маральныя сілы каманды і натхніць «Бэрнлі» на новыя посьпехі. «Бэрнлі» двойчы быў чэмпіёнам Ангельшчыны ў 1921 і 1960 гадох і аднойчы стаў уладальнікам Кубка Ангельшчыны ў 1914 годзе. У 1961 годзе клюб здолеў дайсьці да чвэрцьфіналу Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адзін зь першых фатаздымкаў каманды, якое было зробленае ў 1890 годзе.

Клюб быў закладзены 18 траўня 1882 году гульцамі каманды па рэгбі «Бэрнлі Ровэрз», якія прагаласавала за пераход на гульню ў футбол, бо некалькі іншых спартовых клюбаў рэгіёну таксама пачалі гуляць у футбол. Празь некалькі дзён ад назвы клюбу было адкінутае слова «Ровэрз». Свой першы посьпех каманда здабыла ў 1883 годзе, калі дружына здабыла Кубак доктара Дына, які ладзіўся сярод аматарскіх клюбаў у Бэрнлі[1]. Да сканчэньня году клюб перайшоў на прафэсійныя рэйкі, склаўшы кантракты з шэрагам шатляндзкіх гульцоў. «Бэрнлі» адмовіўся далучыцца да Футбольнай асацыяцыі і ейнага Кубка Ангельчшыны, бо асацыяцыя забараніла ўдзел прафэсійным гульцам. У 1884 годзе клюб ачоліў групу з 35 іншых клюбаў, якія жадалі сфармаваць уласную Брытанскую футбольную асацыяцыю, аспрэчыўшы вяршэнства Футбольнай асацыяцыі. У выніку асацыяцыя зьмяніла свае правілы наконт прафэсійных гульцоў у 1885 годзе, і «Бэрнлі» ўпершыню заявіўся ў Кубку Ангельшчыны сэзону 1885—1886 гадоў[2].

Паміж 1976 і 2009 гадамі каманда вагалася ў ніжэйшых лігах. У 1987 годзе клюб, нават, здолеў пазьбегнуць вылету ў Канфэрэнцыю. У 2009 годзе «Бэрнлі» здолеў вярнуцца ў найвышэйшы дывізіён, аднак у першым жа сэзоне вылецеў зь яго. Сэзон 2014—2015 гадоў клюб зноўку пачаў у Прэм’ер-лізе, заняўшы другі радок у Чэмпіёншыпе пасьля «Лэстэр Сіці»[3], аднак ня здолеў там замацавацца, вярнуўшыся ў другі дывізіён праз год.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Ангельшчыны Бр Джэймз Трафард 2002
2 Сьцяг Ірляндыі Аб Дара О’Шы 1999
3 Сьцяг Ангельшчыны Аб Чарлі Тэйлар 1993
4 Сьцяг Ангельшчыны ПА Джэк Корк (капітан) 1989
5 Сьцяг Нямеччыны Аб Люіс Баер 2000
7 Сьцяг Ісьляндыі Нап Ёган Бэрг Гудмундсан 1990
8 Сьцяг Ангельшчыны ПА Джош Браўнгіл 1995
9 Сьцяг Ангельшчыны Нап Джэй Радрыгес 1989
10 Сьцяг Бэльгіі Нап Мануэль Бэнсан 1997
15 Сьцяг Ангельшчыны Нап Натан Рэдманд 1994
16 Сьцяг Нарвэгіі ПА Сандэр Бэрге 1998
17 Сьцяг ПАР Нап Лайл Фостэр 2000
18 Сьцяг Швэцыі Аб Яльмар Экдаль 1998
20 Сьцяг Францыі Аб Ляран Асыньён (ар. Рэн) 2000
21 Сьцяг Ангельшчыны ПА Ааран Рэмзі 2003
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Бразыліі Аб Вітыньню 1999
23 Сьцяг Кот-д’Івуару Нап Давід Фафана (ар. Чэлсі) 2002
24 Сьцяг Ірляндыі ПА Джош Кулен 1996
25 Сьцяг Швайцарыі Нап Зэкі Амдуні 2000
28 Сьцяг Бэльгіі Аб Амін Аль-Дакіль 2002
29 Сьцяг Чылі Бр Лоўрэнс Вігуру 1993
30 Сьцяг Італіі Нап Люка Калеоша 2004
31 Сьцяг Бэльгіі Нап Майк Трэзор (ар. Генк) 1999
33 Сьцяг Францыі Аб Максім Эстэв (ар. Манпэлье) 2002
34 Сьцяг Даніі Нап Якаб Лярсэн (ар. Гофэнгайм) 1998
42 Сьцяг Францыі ПА Ан-Ноа Масэнго 2001
44 Сьцяг Бэльгіі Аб Анэ Дэлякруа 1999
47 Сьцяг Францыі Нап Вільсон Адабэр 2004
49 Сьцяг Косава Бр Арыянэт Мурыч 1998

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Simpson, Ray (5.12.2017). «The Story Of The Dr Dean Trophy». Burnley F.C.
  2. ^ Butler, Bryon (1991). «The Official History of The Football Association». Queen Anne Press. — С. 30. — ISBN 0-356-19145-1.
  3. ^ Burnley F.C. wins against Wigan; promoted to the Barclay's PL. BBC Sport.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]