Болтан Ўандэрэрз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Болтан Ўандэрэрз
Bolton Wanderers FC.png
Поўная назва Bolton Wanderers Football Club
Мянушкі Рысакі
Заснаваны 1874, як ФК «Крайст Чэрч»
Горад Болтан, Ангельшчына
Стадыён Рыбак
Умяшчальнасьць: 28 723
Прэзыдэнт Філ Гэртсайд
Галоўны трэнэр Найл Ленан
Чэмпіянат Футбольная ліга
 · 2013—2014 14 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

«Болтан Ўандэрэрз» (па-ангельску: Bolton Wanderers Football Club; назва перакладаецца як «Вандроўцы Болтану»; назва часта скарачаецца да «Болтан») — ангельскі футбольны клюб, які прадстаўляе горад Болтан. У сэзоне 2005—2006 каманда ўпершыню ў сваёй гісторыі прыняла ўдзел у міжнародным футбольным турніры пад эгідай УЭФА і дайшла да 1/16 фіналу Кубка УЭФА, дзе саступіла марсэльскаму «Алімпіку».

Клюб быў заснаваны ў 1874 годзе пад назвай «Крайст Чэрч» (Царква Хрыста). У 1997 годзе «Болтан Ўандэрэрз» пераехаў на стадыён «Рыбак». Да гэтага выступаў на арэне «Бурндэн Парк».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб быў заснаваны прыхаджанамі царкоўнай школы ў 1874 годзе пад назвай «Крайст Чэрч». У 1877 годзе каманда была перайменаваная й пачала насіць сучасную назву «Болтан Ўандэрэрз», а праз 11 гадоў клюб прыняў удзел у стварэньні Футбольнай лігі.

У Кубку Ангельшчыны сэзону 18871888 гадоў, «Болтан» прымаў удзел у зацяжным першым туры супраць «Эвэртана». Ўэйлзкі паўабаронца Боб Робэртс забіў адзіны гол у першым матчы, але вынік быў прызнаны несапраўдным, бо «Болтан» выставіў не свайго гульца, Робэрта Струтэрса. Далей рушылі ўсьлед два нічыйных матча перш чым «Эвэртан» перамог у другой перагулёўцы матчу (усяго было згуляна чатыры матчы) зь лікам 2:1. Аднак, на гэты раз «Эвертан» дыскваліфікавалі за выстаўленьне на матч двух прафэсійных гульцоў, якія былі зарэгістраваныя як аматары, і перамога была прысуджана «Болтану». У другім раўндзе Болтан вылецеў з кубка, прайграўшы клюбу «Прэстан Норт Энд» зь лікам 9:1.

У 1894 годзе «Болтан» дайшоў да фіналу найстарэйшага турніру, Кубка Ангельшчыны, але прайграў «Нотс Каўнці» зь лікам 4:1 на стадыёне Гудысан Парк. Праз дзесяць гадоў клюб зноўку заняў другое месца ў турніры, прайграўшы зь лікам 1:0 «Манчэстэр Сіці» 23 красавіка 1904 году. 28 красавіка 1923 году «Болтан» перамог у кубку з трэцяй спробы, перамогшы «Ўэст Гэм Юнайтэд» зь лікам 2:0 на Ўэмблі. Матч вядомы, як Фінал белага каня, на якім прысутнічала звыш за 127 тысячаў заўзятараў. Нападаючы «Болтана» Дэйвід Джэк увайшоў у гісторыю як аўтар першага гола, забітага на лёнданскім стадыёне Ўэмблі.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 2 лютага 2015 году.

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Вугоршчыны Бр Адам Богдан 1987
2 Сьцяг Шатляндыі Аб Кевін Макнотан (ар. Кардыф Сіці) 1982
3 Сьцяг Ангельшчыны Аб Дын Моксі 1986
4 Сьцяг Ангельшчыны Аб Мэт Мілз 1986
5 Сьцяг ЗША Аб Тым Рым 1987
7 Сьцяг Ангельшчыны ПА Ліям Фіні 1987
9 Сьцяг Ангельшчыны Нап Эдам Ле Фондр (ар. Кардыф Сіці) 1986
11 Сьцяг Ангельшчыны Нап Робэрт Гол 1993
12 Сьцяг Ангельшчыны Нап Макс Клэйтан 1994
13 Сьцяг Ангельшчыны Бр Бэн Амас (ар. Манчэстэр Юн.) 1990
14 Сьцяг Францыі Аб Дарыян Дэрвіт 1988
16 Сьцяг Ангельшчыны ПА Марк Дэйвіс 1988
17 Сьцяг Ангельшчыны ПА Ліям Тротэр 1988
18 Сьцяг Ангельшчыны ПА Ніл Дэнз 1982
19 Сьцяг Ангельшчыны Нап Эміль Гэскі 1978
20 Сьцяг Партугаліі ПА Рашыньня (ар. Бэнфіка) 1995
21 Сьцяг Ангельшчыны ПА Дэрэн Прэтлі 1985
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Ісьляндыі Нап Эйдур Гуд’ёнсэн 1978
23 Сьцяг Ангельшчыны Аб Марк Тырні 1985
24 Сьцяг Ангельшчыны Бр Эндзі Лонэрган 1983
25 Сьцяг Ангельшчыны ПА Джош Вэла 1993
27 Сьцяг Чэхіі ПА Філіп Тварджык 1993
28 Сьцяг Ўэйлзу Нап Крэйг Дэйвіс 1986
29 Сьцяг Шатляндыі ПА Бары Бэнан (ар. Крыстал Пэлас) 1989
31 Сьцяг Ангельшчыны Аб Дэйвід Ўітэр 1987
32 Сьцяг Ангельшчыны Нап Том Іўз 1992
39 Сьцяг Паўночнай Ірляндыі ПА Крыс Лэстэр 1994
40 Сьцяг Ангельшчыны Нап Зак Клаф 1995
41 Сьцяг Ангельшчыны Аб Оскар Трэлкелд 1994
45 Сьцяг Баўгарыі ПА Сімеон Слаўчаў (ар. Спортынг) 1993
46 Сьцяг Баўгарыі Нап Георг Іліеў 1994
47 Сьцяг Швайцарыі ПА Сайдзі Янка (ар. Манчэстэр Юн.) 1995
52 Сьцяг Ангельшчыны ПА Том Ўокер 1995
Сьцяг ЗША ПА Ст’юарт Голдэн 1985

Вядомыя гульцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Болтан Ўандэрэрзсховішча мультымэдыйных матэрыялаў