Дзюгонь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзюгонь
Самка дзюгоня зь дзіцыянём
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаСысуны
АтрадСырэны
СямействаДзюгоневыя
РодДзюгоні
ВідДзюгонь
Бінамінальная намэнклятура
Dugong dugon (Statius Müller, 1776)
Арэал
Арэал

Дзюгонь (Dugong dugon) — водны сысун сямейства дзюгоневых атрада сырэнаў; адзіны від.

Даўжыня цела 2,5-3,2 м (да 5,8 у самцоў), маса да 170 кг. Тулава верацёнападобнае. Сьпіна зеленаватая, шаравата-бураватая або чарнаватая, бруха ружаватае або белаватае. Хваставы плаўніх двухлопасьцевы, гарызантальны. Галава невялікая, маларухомая. У кожнай сківіцы 1 пара разцоў і 2 пары карэнных зубоў. У самцоў верхнія разцы ператварыліся ў біўні даўжынёю 20-25 см.

Жыве ў Індыйскім і заходняй частцы Ціхага акіяна, каля берагоў Усходняй Афрыкі, Паўднёвай Азіі, выспаў Рукю, Маршалавых і Саламонавых. Зрэдку заходзіць у вусьці рэк.

Трымаецца па адным або парамі. Корміцца воднай расьліннасьцю. Нараджае 1 дзіцяня.

Занесена ў Чырвоную кнігу МСАП.

Дзюгоньсховішча мультымэдыйных матэрыялаў