Дысторшн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Падключаная гітарная пэдаль «Distortion» ад Boss.

Дысторшн (па-ангельску: distortion — скажэньне) — гукавы эфэкт, які найбольш часта ўжываецца у такіх музычных жанрах, як мэтал, гард-рок, панк-рок пры дапамозе электрагітары.

Прынцып дзеяньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па сваёй сутнасьці эфэкт зьяўляецца відам кліпінга. У аснове эфэкту ляжыць уласьцівасьць як лямпавых, так і транзыстарных узмацняльнікаў ураўноўваць па амплітудзе сыгнал на выхадзе, калі той блізкі да максымальна магчымага для пэўнага ўзмацняльніка. Такім чынам, перагружаны ўзмацняльнік гукавых частасьцяў скажае сынусоідную форму хвалі, згенэраванай ваганьнямі струны, прыводзячы яе да прастакутнай.

Характарыстыкі гучаньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чаcтотныя характарыстыкі

У спэктры скажонага сыгналу ўзьнікае вялікая колькасьць гарамонік. Кожная гармоніка ўяўляе сабою сынусаідальнае ваганьне, з чашчынёй большай і кратнай чашчыні асноўнага тону. Гармонікі больш высокіх парадкаў знаходзяцца ўжо па-за гукавым дыяпазонам і маюць малую амплітуду ваганьняў, таму імі можна занядбаць. У адпаведнасьці з кратнасьцю, гармонікі падзяляюць на цотныя і няцотныя. Цотныя гармонікі кансаніруюць адзін з адным і з асноўным тонам, тым самым надаючы тэмбру прылады аб’ём і глыбіню. Чашчыня, напрыклад, трэцяй гармонікі вышэй чашчыні асноўнага тону ў тры разу і адпавядае ноце, якая ляжыць ад асноўнага тону на адлегласьці квінты праз актаву. У прынцыпе гэту гармоніку можна назваць кансаніруючай асноўнаму тону, аднак пры граньні некалькіх нот адначасова, яна можа дысанаваць з іншым асноўным тонам і яго гармонікамі. Такім чынам, няцотныя гармонікі больш высокіх парадкаў меней музычныя і ствараюць у гучаньні «бруд».

Спэктар сыгналу транзыстарных «скажальнікаў» багаты менавіта няцотнымі гармонікамі, а музыкі характарызуюць падобныя прылады немілагучным «транзыстарным» гучаньнем. Іншы эфэкт назіраецца у «скажальнікаў» на радыёлямпах. У спэктры іх сыгналу ўтрымоўваецца невялікая колькасьць гарамонік (дамінуюць другая, трэцяя і чацьвёртая), з-за чаго назіраецца «мякчэйшы» гук, ці як яго часта завуць — «лямпавы».

Нізкія ноты гучаць «перагружаней» высокіх. Апроч таго факту, што чым таўсцей струна, тым інтэнсіўней ад яе сыгнал, і адпаведна ён больш схільны скажэньню. Мае значэньне і вышыня тону. У высокіх гукаў гармонікі будуць усё мацней сыходзіць за межы чутнасьці, у той час як у нізкіх яны знаходзяцца ў межах дыяпазону гітары. Варта таксама мець на ўвазе, што ваганьні струн не зьяўляюцца чыстымі тонамі (хіба што натуральныя флажалеты максымальна да іх набліжаны) і самі па сабе багатыя гармонікамі. Такім чынам, складаны сыгнал скажаецца і яго гармонікі спараджаюць свае дадатковыя гармонікі. Відавочна, што ў гукаў, спараджальных тоўстымі струнамі адрозных гарамонік больш, і адпаведна больш спараджальных імі другасных гарамонік.

Таксама існуе такая зьява, як інтэрмадуляцыя. Дзьве ноты, якія гучаць адначасова, пры скажэньні спараджаюць яшчэ адзін гук, вызначаны рознасьцю іх чашчынь. У выпадку дзьвюх нот гэты гук знаходзіцца ў гармоніі з дзьвюма асноўнымі, але тры ноты ўтвораць тры пары нот і спараджаюць тры другасныя гукі, якія уносяць дысананс.

Часавыя характарыстыкі

Працягласьць гучаньня скажонага сыгналу можна разьбіць на некалькі характэрных частак. Пачатак сыгналу завецца нападам. Напад характарызуецца вызначаным узроўнем і спэктрам частот сыгналу. Так, у дысторшна напад фактычна не вылучаецца (па ўзроўні сыгналу), у адрозьненьне ад овэрдрайва, які валодае высокім узроўнем нападу. Спэктар частот дысторшна роўны, напад некалькі багацей высокімі гармонікамі ў параўнаньні з фазай сустейна. Сустейн — цяглая частка гуку. Дысторшн мае доўгі сустейн, часта пераходзячы ў самаўзбуджэньне. Канец сыгналу пасьля сустейна завуць згасаньнем, калі можна пачуць узровень уласных шумоў эфэкту, гітары і кабеля, ці спрацуе гейт. Узровень уласных шумоў эфэкту дысторшн, як правіла, высокі, з-за яго высокай адчувальнасьці.

Уплыў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эфэкт дысторшн аказаў вялікі ўплыў на сучасную тэхніку гульні на электрагітары, зрабіўшы неабходным вывучэньне такіх прыёмаў як palm muting (прыглушэньне далоньню) і дазволіў року, які выконваўся ў 1960-х гадах, даць жыцьцё мноству разнавіднасьцяў сучаснага гэві-мэталу.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Дысторшнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў