Жэрэмі Нжытап

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Жэрэмі Нжытап
Жэрэмі Нжытап
Geremi Sorele Njitap Fotso
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 сьнежня 1978
Бафусам, Камэрун
Рост 180
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1995—1996
1997
1997—1999
1999—2003
2002—2003
2003—2007
2007—2010
2010
2010—2011
Расынг Бафусам
Сэра Партэньнё
Генчлербірлігі
Рэал Мадрыд
Мідлзбра (арэнда)
Чэлсі
Ньюкасл Юнайтэд
Анкарагюджу
Ларыса
28 (5)
6 (0)
57 (9)
45 (1)
33 (7)
72 (4)
49 (3)
12 (2)
10 (0)
Нацыянальная зборная
1996— Камэрун 116 (13)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
19 траўня 2010.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
14 чэрвеня 2010.

Спартовыя ўзнагароды
Футбол
Алімпійскія гульні
Золата Сыднэй-2000 футбол
Кубкі афрыканскіх нацыяў
Золата Малі-2000
Золата Гана/Нігерыя-2002
Срэбра Гана-2008
Кубкі Канфэдэрацыяў
Срэбра Францыя-2003

Жэрэмі Сорэле Нжытап Фотса (па-ангельску: Geremi Sorele Njitap Fotso; нарадзіўся 20 сьнежня 1978 году, Бафусам, Камэрун) — футбаліст зборнай Камэруну. Можа гуляць як на пазыцыі паўабаронцы, так і на пазыцыі абаронцы. Зьяўляецца адным з самых тытулаваных футбалістаў Афрыкі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прафэсійную кар’еру пачынаў у 1995 годзе ў камандзе вышэйшай лігі камэрунскага чэмпіянату «Расынг Бафусам».

У 1996 годзе склаў кантракт з камандай вышэйшай лігі чэмпіянату Парагваю «Сэра Партэньнё».

У 1997 годзе пераехаў у Турэччыну, склаўшы кантракт з «Генчлербірлігі». Правёў у камандзе 2 сэзоны.

З 1999 па 2003 год гуляў за «Рэал Мадрыд». У складзе каманды станавіўся пераможцам Лігі Чэмпіёнаў у 2000 і 2002 гадах.

Сэзон 20022003 гадоў, на правах арэнды, правёў у ангельскім «Мідлзбра». Правёў выдатны сэзон, адыграўшы 33 гульні й забіўшы 7 галоў.

У ліпені 2003 году за 6,9 млн фунтаў быў набыты клюбам «Чэлсі». Правёў у камандзе 4 сэзоны. У складзе каманды выйграваў:

Пры трэнэры Клаўдыё Раньеры быў гульцом асноўнага складу. З прыходам Жазэ Маўрынью прыйшлося дужацца за месца ў складзе з Паўла Фэрэйра.

У ліпені 2007 году, на правах вольнага агента, склаў трох летні кантракт з клюбам «Ньюкасл Юнайтэд».

За зборную Камэруну гуляе з 1996 году. Удзельнік Чэмпіянату сьвету 2002 году. У складзе зборнай стаў алімпійскім чэмпіёнам 2000 году. Выйграваў Кубак афрыканскіх нацыяў 2000 і 2002 гадоў. У 2008 году стаў срэбным прызёрам.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Жэрэмі Нжытапсховішча мультымэдыйных матэрыялаў