Заходнегерцагавінскі кантон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Заходнегерцагавінскі кантон
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус кантон Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны
Адміністрацыйны цэнтар Шырокі Брыег
Насельніцтва
  • 97 893 чал. (2013)
Плошча
  • 1362,2 км²
Месцазнаходжаньне
Код ISO 3166-2 BA-08
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Заходнегерцагавінскі кантон (па-басьнійску: Zapadnohercegovački kanton, па-харвацку: Zapadnohercegovačka županija, па-сэрбску: Западнохерцеговачки кантон) — адзін з 10 кантонаў Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны, якая ўваходзіць у склад Босьніі і Герцагавіны. Адміністрацыйны цэнтар — горад Шырокі Брыег.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заходнегерцагавінскі кантон разьмешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Босьніі і Герцагавіны, і адпаведна сваёй назьве займае заходнія раёны Герцагавіны. Адміністрацыйным цэнтрам кантона зьяўляецца Шырокі Брыег. Праз кантон працякаюць тры ракі — Лішціца, Трэбіжат, Рычына. Найвышэйшы пункт кантона — вяршыня Плочна (2228 м) горнага сьцягу Чвршніца.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя падрыхтоўкі стварэньня дадзенага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўтварэньня пачынаецца 18 сакавіка 1994 году падпісаньнем Вашынгтонскага пагадненьня аб спыненьні агню паміж самаабвешчанай Харвацкай рэспублікай Герцаг-Босна і басьнійскімі мусульманамі. А ў сьнежні 1994 году дэкляруецца стварэньне кантону з наступным афіцыйным абвяшчэньнем 26 сакавіка 1996 году, як аднаго зь дзесяці кантонаў Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абсалютную большасьць насельніцтва складаюць харваты. Паводле перапісу 2013 году насельніцтва Заходнегерцагавінскага кантона склала 94 989 жыхароў пры шчыльнасьці 69,7 чал/км². У той час агульная колькасьць хатніх гаспадарак была 25 081, а сярэдняя колькасьць асобаў у адной дамашняй гаспадарцы сягала 3,77. Працаздольнага насельніцтва — 67,7 %. Пераважную большасьць насельніцтва складаюць каталікі, якія адносяць сябе да харватаў. Невялікае і раней у рэгіёне сэрбскае насельніцтва было значна скарочана ў гады Другой сусьветнай вайны ў выніку зьнішчэньня харвацкімі ўсташамі, буйным асяродкам якіх былі Любушкі.

Склад насельніцтва ў межах сёньня існуючага Заходнегерцагавінскага кантона:

2013[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1991[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гаспадарка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адна з галоўных пераваг гаспадарчага разьвіцьця Заходнегерцагавінскага кантону ў яго зручным геаграфічным разьмяшчэньні на граніцы з Харватыяй, а значыцца і з Эўразьвязам — так праз рэгіён праходзіць панэўрапейскі аўтатранспартны калідор 5C (яго часткай зяўляецца Аўтадарога A1 па ўнутранай нумэрацыяй Босьніі і Герцагавіны). Таксама сярод пераваг прыродныя рэсурсы, паміж якіх — ветра- і сонцаэнэргетычныя, турыстычныя (рэкрэацыйныя), і вельмі ўрадлівыя глебы.

Аўтадарога A1 (Босьнія і Герцагавіна) ў Заходняй Герцагавіне

.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]