Златакратовыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Златакратовыя
златакрот капскі (Chrysochloris asiatica) — тыповы від
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадAfrosoricida
СямействаЗлатакратовыя
Бінамінальная намэнклятура
Chrysochloridae
Gray, 1825

Златакратовыя (Chrysochloridae) — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 10 сучасных родаў і 21 сучасны від[1]. Златакратовыя жывуць у Афрыцы на поўдзень ад Сахары, асабліва ў Паўднёвай Афрыцы. Яны насяляюць пясчаныя пустэльні, саваны, лясы, апрацаваныя землі. Выкапныя рэшткі вядомыя ад міяцэну Кеніі[2][3][4].

Даўжыня ад носа да хваста складае 76–235 мм, хваста не відаць, маса ад некалькіх да некалькіх сотняў грамаў. Цела мае цыліндрычную форму, вушы малыя і схаваныя поўсцю, вочы цалкам схаваныя скурай, канечнасьці кароткія. Валасяны полаг мае металічны бляск альбо пераліваецца чырвоным, жоўтым, зялёным, бронзавым ці фіялетавым колерам. Зубная формула: 3/3, 1/1, 3/3, 2–3/2–3 = 36–40 зубоў[2][3][4].

Прадстаўнікі сямейства вядуць падземны лад жыцьця. Рацыён златакратовых складаецца ў асноўным з бесхрыбетных, аднак два роды, якія жывуць у пустэльні (Cryptochforis і Eremitalpa), таксама ядуць бязногіх яшчарак[2][3][4].

Сыстэматыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падатрад Chrysochloridea Broom, 1915

  • Сямейства Златакратовыя (Chrysochloridae)
    • роды: Amblysomus (5 відаў), Chrysochloris (3), Chlorotalpa (2), Chrysospalax (2), Neamblysomus (2), Calcochloris (2), Cryptochloris (2), Eremitalpa (1), Carpitalpa (1), Huetia (1)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Chrysochloridae (анг.). The IUCN. Праверана 09.06.2021 г.
  2. ^ а б в Ciszek, D.; P. Myers (2000) Chrysochloridae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 09.06.2021 г.
  3. ^ а б в Nowak R. M. Walker's mammals of the world. — 6. — Baltimore and London: JHU Press, 1999. — Т. 1. — С. 179, 180. — 1936 с. — ISBN 0801857899 (анг.)
  4. ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 124–126. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)