Зін эль-Абідзін Бэн Алі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Зін эль-Абідзін Бэн Алі

Зін эль-Абідзін Бэн Алі (нарадзіўся 3 верасьня 1936, Хамам-Сус) — другі прэзыдэнт Тунісу.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сям’я была шматдзетнай — у ёй расьлі шэсьць хлопчыкаў і пяць дзяўчынаў. Сярэднюю адукацыю атрымаў у ліцэі ў Сусе. Калі быў старшакласнікам, уключыўся ў актыўную падпольную дзейнасьць за незалежнасьць сваёй краіны. Ваяваў у шэрагах моладзевай арганізацыі, зьяўляючыся сувязным паміж раённымі аддзяленьнямі Сацыялістычнай дустураўскай партыі. Яго некалькі разоў арыштоўвалі, кідалі ў турму, падвяргалі допытам.

Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Туніса 20-гадовы Бэн Алі накіроўваецца вучыцца ў Францыю ў ліку тых, хто быў закліканы скласьці ядро будучых нацыянальных узброеных сілаў. Там ён скончыў вышэйшую ваенную вучэльню ў Сэн-Сірэ. Пазьней Бэн Алі атрымаў дыплёмы ня менш прэстыжных ваенных навучальных установаў — артылерыйскага вучылішча ў Шалён-на-Марнэ (Францыя), вышэйшай школы разьведкі і бясьпекі і школы СПА (ЗША). Воінскае званьне — генэрал. Узнагароджаны туніскіх і замежнымі ордэнамі. Ён — кавалер ордэнаў Незалежнасьці і Рэспублікі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Зін эль-Абідзін Бэн Алісховішча мультымэдыйных матэрыялаў