Канстанцін Кучынскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Канстанцін Кучынскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 ліпеня 1998(1998-07-15)[1][2] (25 гадоў)
Рост 172 см
Вага 71 кг[1]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Іслач
Нумар 19
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2016 Энэргетык-БДУ 4 (0)
2016 Дынама Менск 0 (0)
2017—2021 Дынама Менск 2 (0)
2018 Ліда 20 (2)
2019—2020 Белшына 43 (0)
2022—2023 Гомель 52 (2)
2024—4 Іслач 4 (0)
Зборныя
2016—2017 Беларусь (да 19)[d] 6 (0)
2018—2019 Беларусь (да 21) 7 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
21 красавіка 2024.

Канстанці́н Аляксеевіч Кучы́нскі (нар. 15 ліпеня 1998) — беларускі футбаліст, абаронца наваполацкага «Нафтану».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец сталічнага РЦАР-БДУ, з 2015 году пачаў выступаць у Першай лізе за «Зорку-БДУ». У сакавіку 2016 году на правах арэнды далучыўся да менскага «Дынама»[4], дзе стаў выступаць за дубль. У студзені 2017 году падпісаў з дынамаўцамі паўнавартасны кантракт[5]. Сэзон 2017 году правёў у дублі, а ў сакавіку 2018 году быў аддадзены ў арэнду ў «Ліду»[6].

У лістападзе 2018 году вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[7], а ў сакавіку 2019 году пасьля прагляду далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[8]. Замацаваўся ў асноўным складзе бабруйчанаў і дапамог камандзе выйсьці ў Найвышэйшую лігу. У лютым 2020 году падоўжыў пагадненьне зь «Белшынай»[9]. Працягваў выступаць у стартавым складзе бабруйчанаў, але ня выратаваў каманды ад вылету ў Першую лігу. У сьнежні 2020 году пакінуў бабруйскі клюб[10].

З траўня 2021 году пачаў прыцягвацца да складу менскага «Дынама». Гуляў пераважна за дубль, правёўшы толькі 2 матчы за клюб у Найвышэйшай лізе. У сьнежні 2021 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Дынама»[11]. У студзені 2022 году трэнаваўся зь «Менскам», а ў лютым падпісаў кантракт з «Гомлем»[12], дзе замацаваўся ў пачатковым складзе. У студзені 2023 году падоўжыў кантракт з гомельскім клюбам[13]. У лютым 2024 году футбаліст на правах свабоднага агента перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[14].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2014—2015 гадах гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2017 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 14 лістапада 2018 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 гадоў), адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць зборнай Харватыі (1:3). У далейшым стаў адным з асноўных абаронцаў зборнай.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д http://fcbelshina.by/komanda/osnovnoy-sostav/44399-kuchinskiy-k-a
  2. ^ а б в Konstantin Kuchinskiy // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  3. ^ а б https://www.transfermarkt.com/konstantin-kuchinskiy/profil/spieler/344552
  4. ^ Несколько футболистов минского «Динамо» отданы в аренду
  5. ^ Футбол. 18-летний Константин Кучинский подписал контракт с минским "Динамо" Архівавана 6 чэрвеня 2020.
  6. ^ Минское "Динамо" отдало четырех дублеров "Граниту"
  7. ^ Гнедько и Горбачев покинули "Лиду"
  8. ^ Кучинский пополнил ряды ФК "Белшина"
  9. ^ Глебко, Харитонович и Ясюкевич подписали контракты с "Белшиной". Еще три игрока продлили соглашения с клубом
  10. ^ Ковель, Рекиш, Глебко и Кучинский ушли из "Белшины"
  11. ^ Риос, Плотников, Динга и еще три игрока покинули минское "Динамо"
  12. ^ Защитник Кучинский пополнил ряды "Гомеля"
  13. ^ Ковалев и Кучинский подписали новые соглашения с "Гомелем" (рас.) Праверана 2023-01-10 г.
  14. ^ "Нафтан" подписал контракты с двумя игроками гомельского "Локомотива".

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]