Кападокія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Месцанаходжаньне асноўных турыстычных маршрутаў

Кападо́кія (па-грэцку: Καππαδοκία, па-пэрсыдзку: کاپادوکیه (Katpatuka, «Краіна цудоўных коней»)‎, па-лацінску: Cappadocia, па-турэцку: Kapadokya) — гістарычная назва мясцовасьці ў сярэдняй частцы Малай Азіі на тэрыторыі сучаснай Турэччыны (частка зямель правінцыяў Неўшэхір, Кайсэры, Аксарай і Нійдэ), ужываецца з часоў антычнасьці да нашых дзён. Характарызуецца надзвычай цікавым ляндшафтам вульканічнага паходжаньня, падземнымі гарадамі, створанымі ў 1 тысячагодзьдзі да н. э. і абшырнымі пячорнымі манастырамі, якія вядуць сваю гісторыю з часоў раньніх хрысьціян. Нацыянальны парк Гёрэме і пячорныя паселішчы Кападокіі ўваходзяць у сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Турэччыне.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Кападокіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў