Каралеўская брама (Магілёў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік абарончай архітэктуры
Каралеўская брама
Каралеўская брама. З акварэлі М. Львова, каля 1800 г.
Каралеўская брама. З акварэлі М. Львова, каля 1800 г.
Краіна Беларусь
Места Магілёў
Адрас Вуліца Першамайская

Каралеўская брама, Шклоўская брама — помнік архітэктуры XVII ст. у Магілёве. Знаходзілася ў земляным вале пры ўезьдзе ў Старое Места з боку Шклова. Твор архітэктуры рэнэсансу. У першай палове XIX стагодзьдзя ўлады Расейскай імпэрыі зруйнавалі браму.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На гравюры В. Вашчанкі (направа), 1702 г.

У першай палове XVII ст. у Магілёве збудавалі драўляную Шклоўскую браму, ад якой брала пачатак Шклоўская вуліца[1]. Па перабудове ў 1656—1660 гадох звалася Трыюмфальнай, па 1661 годзе — Каралеўскай.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), у выніку якога Магілёў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у першай палове XIX ст. расейскія ўлады зруйнавалі браму.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры рэнэсансу. Гэта была 3-ярусная атынкаваная і пабеленая пабудова, якая завяршалася купалам з флюгерам.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Чарняўская І. Старажыны Магілёў: як узнік горад // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. № 3, 1970. С. 21—30.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]