Карляс Вэля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Карляс Вэля
Карляс Вэля
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 сакавіка 1989 (25 гадоў)
Канкун, Мэксыка
Рост 177 см
Вага 75 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Рэал Сасьедад
Нумар 11
Моладзевыя клюбы
2002—2005 Гвадаляхара
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2012
2006
2006—2007
2007—2008
2011
2011—2012
2012—
Арсэнал
Сэльта (арэнда)
Саляманка
Асасуна
Ўэст Бромўіч
Рэал Сасьедад
Рэал Сасьедад
29 (3)
0 (0)
31 (8)
33 (3)
8 (2)
35 (12)
32 (14)
Нацыянальная зборная
2007— Мэксыка 35 (9)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
6 траўня 2013.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
29 сакаівка 2011.

Карляс Альбэрта Вэля Гарыда (па-гішпанску: Carlos Alberto Vela Garrido; 1 сакавіка 1989, Канкун, Мэксыка) — мэксыканскі футбаліст, нападнік гішпанскага клюба «Рэал Сасьедад» і гулец нацыянальнай зборнай Мэксыкі. Мае акрамя таго гішпанскі пашпарт[1].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кар’ера Карляса пачалася ў «Гвадаляхары», дзе ён гуляў разам з братам Аляхандра. Выступы Вэлі на міжнароднай арэне прыцягнулі ўвагу да юнага мэксыканцу з боку шэрагу буйных эўрапейскіх клюбаў. У лістападзе 2005 году «Арсэнал» заключыў з Карлясам пяцігадовы кантракт. Ягоны ранейшы клюб атрымаў кампэнсацыю ў памеры 125 тысячаў фунтаў, якая павінна была павялічыцца да 550 тысячаў пасьля таго, як Вэля згуляе ў 50 афіцыйных матчах за лёнданскі клюб. Але з тае прычыны, што Карляс ня здолеў атрымаць дазвол на працу ў Ангельшчыне, «Арсэнал» быў вымушаны адправіць яго ў арэнду.

Да канца сэзону 2005—2006 гадоў Вэля знаходзіўся ў складзе «Сэльты», аднак не згуляў за яе ніводнага матчу, бо гішпанскі клюб вычарпаў свой ​​ліміт на гульцоў не з краінаў ЭЗ. Наступны сэзон Карляс правёў у клюбе другога дывізіёна «Саляманцы». Гэтая арэнда аказалася ўдалай, за «Саляманку» Вэля забіў 8 галоў і прыняў непасрэдны ўдзел у немалой колькасьці галявых нападаў.

Па сканчэньні сэзону да футбаліста праявіў цікавасьць шэраг клюбаў з вышэйшага гішпанскага дывізіёна. У выніку Карляс адправіўся ў гадавую арэнду ў «Асасуну» з магчымасьцю падаўжэньня арэнды яшчэ на год. 31 кастрычніка 2007 году ў уматчы супраць «Бэтыса» Вэля забіў свой першы гол за новы клюб.

Гады, праведзеныя ў Гішпаніі, дазволілі Карлясу атрымаць грамадзянства гэтай краіны, таму ён атрымаў магчымасьць гуляць за «Арсэнал». 30 жніўня 2008 году Вэля дэбютаваў за «Арсэнал» у матчы супраць «Ньюкаслу», аднак сапраўдным лідэрам клюбу так і ня стаў. У 2011 годзе некаторы час знаходзіўся ў арэндзе ў клюбе «Ўэст Бромўіч Альбіён».

16 жніўня 2011 году футбаліст перайшоў у гішпанскі клюб «Рэал Сасьедад» на правах гадавой арэнды[2][3]. 17 ліпеня 2012 году Карляс падпісаў чатырохгадовы кантракт з сан-сэбастыянцамі.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карляс зь юнацтва пачаў прыцягвацца да ўдзелу ў мэксыканскія футбольныя зборныя, дзякуючы чаму ў свой час і прывабіўся «Арсэналу». У той час, калі Вэля знаходзіўся ў арэндзе ў «Асасуне», ён быў выкліканы ў нацыянальную зборную краіны. Карляс дэбютаваў у таварыскім матчы супраць зборнай Бразыліі. 18 кастрычніка 2007 году ў матчы супраць зборнай Гватэмалы ён забіў свой першы гол за нацыянальную зборную.

Вэля быў выкліканы на матчы плэй-оф супраць зборнай Бэліза й падрыхтоўчых таварыскіх сустрэчаў. 8 чэрвеня 2008 году ён забіў свой другі гол за зборную ў таварыскім матчы супраць зборнай Пэру, які скончыўся зь лікам 4:0.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Мэксыкі Мэксыка:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Карляс Вэлясховішча мультымэдыйных матэрыялаў