Кастр (Тарн)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Кастр
Castres
Кастр
Blason ville fr Castres (Tarn).svg
Герб Кастру
Рэгіён: Поўдзень-Пірэнэі
Дэпартамэнт: Тарн
Плошча: 98,17 км²
Насельніцтва: 42 900 (2006)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Паштовы індэкс: 81100
Геаграфічныя каардынаты: 43°36′00″ пн. ш. 2°15′00″ у. д. / 43.6° пн. ш. 2.25° у. д. / 43.6; 2.25Каардынаты: 43°36′00″ пн. ш. 2°15′00″ у. д. / 43.6° пн. ш. 2.25° у. д. / 43.6; 2.25
Кастр на мапе Францыі
Кастр
Кастр
Кастр
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.ville-castres.fr/

Кастр (па-француску: Castres, па-аксытанску: Castras) — горад у Францыі, знаходзіцца ў дэпартамэнце Тарн ў рэгіёне Поўдзень-Пірэнэі. Разьмешчаны на рацэ Агу. Насельніцтва складае 42 900 жыхароў, паводле дадзеных на 2006 год[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дакладная дата заснаваньня горада невядома. Кастр утварыўся ля абацтва бэнэдыктцаў, якое, паводле легенды, было заснавана ў 647 годзе. Назва паходзіць ад лацінскага castrumумацаванне, крэпасьць»). У XII стагодзьдзі горад стаў адным з цэнтраў у альбігойцаў. Альбігойскі крыжовы паход далучыў горад да Францускага каралеўства ў 1229 годзе, а ў 1317 годзе Папа Рымскі Ян XXII заснаваў эпархію, якая праіснавала да Францускай рэвалюцыі. Цэнтрам эпіскапства быў Катэдральны сабор Кастра. Пазьней Кастр быў крэпасьцю гугенотаў і кальвіністаў.

Напачатку XX стагодзьдзя Кастр быў цэнтрам па вытворчасьці сукна, шоўка, баваўняных і ваўняных тканін. У горадзе пражывала больш за 20 тысяч чалавек. Сёньня таксама разьвіты машынабудаваньне й хімічная прамысловасьць. Значную ролю ў эканоміцы горада адыгрывае й турызм.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Акрамя катэдральнага сабору, сярод славутасьцяў захавалася вежа старога абацтва ў раньнім раманскім стылі. У горадзе разьмешчаны й музэі Франсіска Гоі (адкрыты ў 1840 годзе) і Жана Жарэса. Таксама ў Кастре маецца прыватны, але адкрыты для наведваньняў батанічны сад плошчай у 4 гектары.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паміж Кастрам і горадам Мазамэ разьмешчаны аэрапорт Кастр-Мазамэ[2].

Доўгі час у Кастры пражываў матэматык П’ер дэ Фэрма.

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2007 годзе тут знаходзіўся фініш дванаццатага этапа шматднеўкі Тур дэ Франс.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Кастр (Тарн)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў