Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў (Ружаны)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Краіна Беларусь
Мястэчка Ружаны
Каардынаты 52°52′1″ пн. ш. 24°53′29″ у. д. / 52.86694° пн. ш. 24.89139° у. д. / 52.86694; 24.89139Каардынаты: 52°52′1″ пн. ш. 24°53′29″ у. д. / 52.86694° пн. ш. 24.89139° у. д. / 52.86694; 24.89139
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Пінская дыяцэзія 
Ордэнская прыналежнасьць Ордэн дамініканаў
Тып будынка касьцёл
Архітэктурны стыль позьні рэнэсанс
Заснавальнік Леў Сапега
Будаваньне 16151617 гады
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан дзейны
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы

Касьцё́л Найсьвяце́йшай Тро́йцы і кля́штар дамініка́наў — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Ружанах. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на гістарычным Рынку[a]. Касьцёл дзейнічае[1]. Твор архітэктуры раньняга барока і позьняга рэнэсансу. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс Ружанскага дамініканскага кляштару складаецца з касьцёла, кляштарнага корпуса (не захаваўся) і мура з брамай.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл. Я. Бэкер, 1762—1788 гг.

Першы драўляны касьцёл у Ружанах збудавалі ў 1596 годзе з фундацыі Льва Сапегі і яго жонкі Аляксандры з Тышкевічаў. У 1615—1617 гадох замест драўлянага збудавалі мураваны касьцёл пры кляштары дамініканаў[2][3].

У 1768 і 1787 гадох да касьцёла дабудавалі дзьве капліцы: Сьвятога Крыжа і Сьвятой Барбары. У 1780-я гады касьцёл перабудавалі паводле праекту запрошанага з Саксоніі архітэктара Яна Самуэля Бекера, у выніку чаго будынак набыў рысы «барокавага клясыцызму».

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл. Н. Орда, 27 сакавіка 1863 г.

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Ружаны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. Няма зьвестак пра час ліквідацыі кляштару.

У 1850 і 1891 гадох праводзіліся рамонты касьцёла.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За савецкім часам набажэнствы ў касьцёле не перапыняліся.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры раньняга барока[2] і позьняга рэнэсансу[4]. Гэта 1-нэфавы будынак з паўкруглай апсыдай і 4-яруснай вежай пры ўваходзе. Ніжні ярус вежы — васьмярык на чацьверыку, астатнія 8-гранныя, танчэйшыя да верху, пакрытыя стромкім шатром. Ярусы аддзяляюцца прафіляванымі карнізамі, дэкаруюцца роўнымі нішамі і скразнымі аркавымі праёмамі. Масіўныя сьцены нэфу знадворку ўмацоўваюцца контрфорсамі, зь яго бакоў знаходзяцца капліцы.

Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі, капліцы і закрысьціі — крыжовымі скляпеньнямі, апсыда — конхавым з падпружнай аркай. Скляпеньне прэзьбітэрыюму ўмацоўваецца падпружнымі аркамі. Інтэр’ер багата аздабляецца архітэктурнай плястыкай, скульптурай і малярствам, скляпеньні — сюжэтнымі і дэкаратыўнымі кампазыцыямі на эвангельскія тэмы. Над уваходам разьмяшчаюцца хоры. У апсыдзе вылучаецца галоўны алтар, у якім яскрава выяўляецца прысьвячэньне Сьвятой Тройцы. Алтарная карціна, аформленая 4-калённым архітэктурным портыкам з штучнага мармуру, прадстаўляе Ўкрыжаваньне Хрыста, над ёю — Усёбачнае вока Бога-Айца, у консе апсыды — фрэскавая выява Сьвятога Духа ў выглядзе голуба. Дэкараваны лучковы франтон аздабляецца скульптурамі анёлаў і гербам Сапегаў. Абапал калёнаў — драўляныя паліхромныя выявы апосталаў Пятра і Паўла. Прэзьбітэрыюм аддзяляецца ад нэфу каванымі кратамі, прывезенымі з колішняга касьцёлу ў Юдзінавічах[5]. Апроч зьвіваў, валютаў і кветак, яе кампазыцыя зьмяшчае таксама манаграмы фундатара касьцёлу Льва Сапегі.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — плошча 17 верасьня, 10.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ружаны — парафія Найсвяцейшай Тройцы Беларусь. Рыма-каталіцкі касьцёл у Беларусі. Праверана 15 красавіка 2012 г.
  2. ^ а б Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 319.
  3. ^ Слюнькова И. Монастыри восточной и западной традиций. — М., 2002. С. 272.
  4. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 149.
  5. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 517.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
  • Hauser Z. Nowy ilustrowany przewodnik po zabytkach kultury na Białorusi. — Warszawa: 2005. — ISBN 83-87654-25-6
  • Marczak M. Przewodnik po Polesiu. — Brześć nad Bugiem (reprint: Lublin): reprint: Fundacja Pomocy Szkołom Polskim na Wschodzie im. Tadeusza Goniewicza, 1935 (reprint: 2008).
  • Слюнькова И. Н. Монастыри восточной и западной традиций: Наследие архитектуры Беларуси / Рос. акад. архитектуры и строит. наук. — М.: Прогресс-Традиция, 2002. — 600 с.: ил. ISBN 5-89826-093-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  112Г000644