Кацярына Білакур

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кацярына Білакур
Дата нараджэньня 25 лістапада (8 сьнежня) 1900[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 10 чэрвеня 1961(1961-06-10)[2] (60 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Занятак малярка, плястычны артыст
Жанры наіўнае мастацтва[d]
Узнагароды
ордэн «Знак Пашаны»
Народны мастак УССР Заслужаны дзяяч мастацтваў УССР

Кацярына Васільеўна Білакур (па-ўкраінску: Катери́на Васи́лівна Білоку́р; 7 сьнежня 1900, Багданаўка, Палтаўская губэрня, Расейская імпэрыя — 10 чэрвеня 1961, Багданаўка, Ягатынскі раён, Кіеўская вобласьць, УССР) — украінская мастачка жанру наіўнага мастацтва, майстар народнага дэкаратыўнага жывапісу. Народны мастак Украінскай ССР (1956).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася 24 лістапада (7 сьнежня) 1900 году ў в. Багданаўка Палтаўскай губэрні Расейскай імпэрыі. Бацька, Васіль Іосіфавіч Білакур, быў даволі заможным чалавекам, меў 2,5 дзесяціны ворнай зямлі, трымаў жывёлу. Мела братоў Рыгора і Паўла. У 6—7 гадоў Кацярына Білакур навучылася чытаць, аднак на сямейнай нарадзе вырашылі не аддаваць дачку ў школу, каб зэканоміць на вопратцы і абутку.

Маляваць пачала з раньніх гадоў, аднак бацькі не ўхвалялі гэты занятак і забаранялі ім займацца, бо ён адцягваў ад працы па гаспадарцы і мог пашкодзіць замужжу. Кацярына працягвала маляваць цішком ад родных, выкарыстоўваючы палатно і вугаль. Малявала дэкарацыі для драмгуртка, створанага суседам і сваяком Білакураў — Мікітай Танканогам. Пазьней Білакур таксама іграла на сцэне гэтага тэатру.

У 1922—1923 гадах даведалася пра Міргародскі тэхнікум мастацкай керамікі. Адправілася ў Міргарад, маючы пры сабе два малюнкі: «копія з нейкай карцінкі» і малюнак дзедаўскай хаты з натуры, выкананыя ўжо не на палатне, а на адмыслова для гэтага прыдбанай паперы. У тэхнікум Білакур не прынялі з-за адсутнасьці дакумэнта аб заканчэньні сямігодкі. Уражаная адмовай, яна вярнулася дадому пешшу.

Маляваць не пакідала і пасьля пачала наведваць драматычны гурток, арганізаваны сужэнцамі настаўнікамі Калітамі. Бацькі пагадзіліся на ўдзел дачкі ў спэктаклях, але пры ўмове, што драмгурток не будзе перашкаджаць рабоце па гаспадарцы.

У гуртку ставілі «Наталку Палтаўку» І. Катлярэўскага, «Сватаўства на Ганчароўцы» Р. Квіткі-Аснаўяненкі, «Наймічку» і «Безталанна» І. Карпенкі-Карага, «Маці-наймічку» І. Тагабочнага (інсцэнізацыю «Наймічкі» Т. Шаўчэнкі) і г. д. У свае 24-26 гадоў Білакур пераважна гуляла «маладзіц».

У 1928 годзе, даведаўшыся аб наборы студэнтаў у Кіеўскі тэатральны тэхнікум, вырашыла паспрабаваць свае сілы. Але сытуацыя паўтарылася: ёй зноў адмовілі з той жа прычыны.

Восеньню 1934 году спрабавала ўтапіцца ў рацэ Чумгак, у выніку чаго застудзіла ногі. Пасьля спробы самагубства бацька з праклёнамі пагадзіўся на занятак дачкі маляваньнем.

Пасьля заканчэньня Вялікай Айчыннай вайны сям’я Білакур стала калгаснікамі. У 1948 годзе памёр бацька мастачкі. Кацярына некаторы час жыла з хворай маці, а пазьней да яе пераехаў яе брат Рыгор з жонкай і пяцьцю дзецьмі. У сям’і пачаліся шматлікія зваркі.

Вясной 1961 году да боляў у нагах дадаліся моцныя болі ў страўніку. Хатнія сродкі не дапамагалі, а ў аптэцы Багданаўкі не было неабходных лекаў.

У пачатку чэрвеня 1961 году памерла маці мастачкі. Праз некалькі дзён Кацярыну Білакур даставілі ў Ягоцінскую раённую бальніцу, дзе 10 чэрвеня ёй зрабілі апэрацыю, якая не дапамагла. У гэты ж дзень мастачка памерла. Пахавана ў в. Багданаўка, аўтар надмагільнага помніка — скульптар Іван Ганчар.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Увесну 1940 году Білакур пачула па радыё песьню «Чи я в лузі не калина була» ў выкананьні Аксаны Петрусенка і зьвярнулася да сьпявачкі з лістом, дадаўшы да яго малюнак каліны на шматочку палатна. Малюнак уразіў Петрусенка. Параіўшыся з сябрамі Васілём Касіянам і Паўлам Тычынай, яна зьвярнулася ў Цэнтар народнай творчасьці, пасьля чаго ў абласны цэнтар паступіла распараджэньне знайсьці Кацярыну Білакур і пацікавіцца яе працамі.

Багданаўку наведаў Уладзімер Хіцько, які ўзначальваў тады мастацка-мэтадычны савет абласнога Дому народнай творчасьці. Некалькі карцін ён паказаў у Палтаве мастаку Мацьвею Данцову. У 1940 годзе ў Палтаўскім доме народнай творчасьці была адкрыта пэрсанальная выстава мастачкі-самавучкі з Багданаўкі, якая ў той час складалася з 11 карцін. Выстава мела вялікі посьпех. Мастачку прэміравалі паездкай да Масквы. У суправаджэньні Уладзімера Хіцько яна наведала Трацьцякоўскую галерэю, Пушкінскі музэй.

У 1944 годзе Багданаўку наведаў дырэктар Дзяржаўнага музэю ўкраінскага народнага дэкаратыўнага мастацтва Васіль Нагай. Ён прапанаваў Білакур зладзіць выставу і набыць яе карціны. Дзякуючы яму Музэй украінскага народнага дэкаратыўнага мастацтва мае найлепшую калекцыю твораў Білакур.

У 1949 годзе стала сябрам Саюзу мастакоў Украіны.

Работы Кацярыны Білакур рэгулярна экспанаваліся на выставах у Палтаве, Кіеве, Маскве і іншых гарадах.

Тры карціны Білакур — «Цар-Колас», «Бярозка» і «Калгаснае поле» былі ўведзены ў склад экспазыіцыі савецкага мастацтва на Міжнароднай выставе ў Парыжы (1954). Білакур параўноўвалі з іншай прадстаўніцай «наіўнага мастацтва» — Сэрафінай Луі.

У мастачцы зьявіліся шматлікія сябры, перш за ўсё мастакі і мастацтвазнаўцы, сярод якіх яна знайшла разуменьне і павагу. Акрамя сустрэч, яна вяла з імі працяглую перапіску з Багданаўкі. Сярод яе адрасатаў — паэт Паўло Тычына і яго жонка Лідзія Папарук, мастацтвазнаўца Стэфан Таранушэнка, дырэктар Музэя ўкраінскага народнага дэкаратыўнага мастацтва Васіль Нагай, мастакі і мастачкі Алена Кульчыцкая, Мацьвей Данцоў, Эма Гуровіч. У Багданаўцы ў Белакур зьявіліся вучаніцы: Вольга Бінчук, Тамара Ганжа, Ганна Самарская.

У асноўным Кацярына Білакур малявала кветкі. Нярэдка ў адной карціне спалучала вясновыя і восеньскія — такая карціна малявалася з вясны да восені. 6 вяргінь на карціне «Калгаснае поле» малявала тры тыдні. Акрамя кветак Кацярына Белакур малявала краявіды і партрэты. Некалькі разоў зьвярталася да сюжэту бусла, які прыносіць дзіця, але адмовілася ад гэтай ідэі са зьдзіўленьня і неразуменьня навакольных.

Акварэльлю і алоўкам працавала мала, мастачку больш прыцягвалі алейныя фарбы. Сама рабіла пэндзьлі — выбірала з кацінага хваста валасінкі аднолькавай даўжыні. Для кожнай фарбы — свой пэндзаль. Самастойна авалодала тэхнікай грунтоўкі палатна.

Сьпіс карцін[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Жінка в зеленому корсеті (1920-я гады)
  2. У Богданівці, за греблею (сярэдзіна 1920-х гадоў)
  3. Квіти (канец 1920-х гадоў)
  4. Натюрморт (канец 1920-х гадоў)
  5. Портрет Олі Білокур (1928)
  6. Портрет Надії Кононєнко (1929)
  7. Пейзаж з вітряком (пачатак 1930-х гадоў)
  8. Дорога в'ється в даль (пачатак 1930-х гадоў)
  9. Портрет колгоспниці Тетяни Бахмач (1932—1933-я гады)
  10. Берізка (1934), страчана
  11. Квіти за тином (1935)
  12. Портрет племінниць художниці (1937—1939-я гады)
  13. Квіти у тумані (1940)
  14. Сон (1940)
  15. Жоржини (Квіти і калина) (1940)
  16. Дерева в лісі (1940-я гады)
  17. Селянське подвір’я (1940-я гады)
  18. На околиці (1940-я гады)
  19. Портрет Софії Журби (1940-я гады)
  20. Портрет Надії Білокур (1941)
  21. Польові квіти (1941)
  22. Квіти (1942)
  23. Квіти увечері (1942)
  24. Квіти на блакитному тлі (1942—1943-я гады)
  25. Буйна (1944—1947-я гады)
  26. Декоративне панно (1945)
  27. Привіт урожаю (1946)
  28. Півонії (1946)
  29. ХХХ-ліття СРСР (1947)
  30. Квіти та горіхи (1948)
  31. Півонії (1948)
  32. Колгоспне поле (1948—1949-я гады)
  33. Букет квітів (канец 1940-х — початок 1950-х гадоў)
  34. Горобчики (канец 1940-х гадоў)
  35. Тихесенький вечір на землю спадає (канец 1940-х гадоў)
  36. Колгоспниця (1949)
  37. Цар Колос (1949)
  38. Ескіз «Жінка з палицею» (1950-я гады)
  39. Цар Колос (варіант) (1950-я гады)
  40. Рожі (Мальви) (1950)
  41. Квіти, яблука і помідори (1950)
  42. Автопортрет (1950)
  43. За рідною Богданівкою (1950)
  44. Ваза з квітів (1950-я гады)
  45. Щастя (Чорногузи дитину принесли) (1950)
  46. Ескіз до картини «Щастя» (1950)
  47. Щасливе дитинство (1950-я гады)
  48. Квітоньки та берізоньки вечором (1950)
  49. Сердитий хлопець (1950)
  50. Снідання (1950)
  51. Пшениця, квіти, виноград (1950—1952-я гады)
  52. Кавун, морква, квіти (1951)
  53. Щастя (не скінчений варіант) (1951)
  54. Портрет дівчини (пачатак 1950-х гадоў)
  55. Ескіз «Калина. Мак» (пачатак 1950-х гадоў)
  56. Квіти (1952—1953-я гады)
  57. Квіти і виноград (1953—1958-я гады)
  58. Квіти на синьому фоні (1954)
  59. Будьте здорові, з урожаєм (1954)
  60. Мальви та троянди (1954—1958-я гады)
  61. Богданівські яблука (сярэдзіна 1950-х гадоў)
  62. У старому селі. Зима (1950-я гады)
  63. Гарбузи цвітіть (1950-я гады)
  64. Ескіз «Будинок» (1950-я гады)
  65. Гілка полині (сярэдзіна 1950-х гадоў)
  66. На кручі (1950-я гады)
  67. Хата діда Савки (1950-я гады)
  68. Сосна (1950-я гады)
  69. Дерево Середина (1950-я гады)
  70. Дерева за парканом (1950-я гады)
  71. Гультяї (гумористична сценка) (1950-я гады)
  72. Автопортрет (1955)
  73. Хата в Богданівці (1955)
  74. Гай (1955)
  75. Автопортрет (1957)
  76. Георгіни (1957)
  77. Півонії (1958)
  78. Цветы и калина (1958)
  79. Натюрморт із колосками і глечиком (1958—1959)
  80. Натюрморт «Квіти та овочі» (1959)
  81. Букет квітів (1959)
  82. Натюрморт (1960)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ушанаваньне памяці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэмарыяльны музэй-сядзіба Кацярыны Білакур
  • У 1977 годзе ў доме Білакураў у Багданаўцы быў створаны музэй-сядзіба Кацярыны Білакур.
  • У Кіеве, Бучы, Ірпені, Краматорску, Чарнігаве ёсьць вуліцы Кацярыны Белакур, у Броварах і Чарнігаве ёсьць завулкі Кацярыны Білакур.
  • Помнік у горадзе Ягатын (скульптар Уладзімір Ганзенка, 1981).
  • У чэрвені 1989 году пастановай Савету Міністраў УССР заснавана прэмія імя Кацярыны Білакур за выдатныя творы традыцыйнага народнага мастацтва з мэтай стымуляваньня разьвіцьця ўкраінскага народнага мастацтва.
  • У гонар Кацярыны Білакур у 2000 годзе выбіта памятная манэта і выдадзена марка Украіны.
  • З 2012 году штогод 9 чэрвеня, ці ў бліжэйшыя выходныя дні, у сяле Багданаіўка праводзіцца міжрэгіянальны фэстываль народнай творчасьці «Кацярыніна песьня», прысьвечаны памяці мастачкі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]