Кевін дэ Бройнэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кевін дэ Бройнэ
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 чэрвеня 1991(1991-06-28)[1][2][3] (32 гады)
Рост 181 см
Вага 76 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Манчэстэр Сіці
Нумар 17
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2012
2012—2014
2012
2012—2013
2014—2015
2015—
Генк
Чэлсі
Генк (арэнда)
Вэрдэр (арэнда)
Вольфсбург
Манчэстэр Сіці
69 (8)
3 (0)
28 (8)
33 (10)
52 (13)
248 (65)
Зборныя
2010— Бэльгія 99 (26)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
10 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
28 сакавіка 2023.

Кевін дэ Бройнэ (па-нідэрляндзку: Kevin De Bruyne; нарадзіўся 28 чэрвеня 1991 году, Гент, Бэльгія) — бэльгійскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Манчэстэр Сіці» і нацыянальнай зборнай Бэльгіі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Генк»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кевін Дэ Бройн пачаў сваю кар’еру ў клюбе роднага гораду «Генце» ў 2003 годзе. Праз два гады перайшоў у «Генк», дзе выступаў у моладзевай камандзе. Дэбютаваў у асноўным складзе «Генку» ў матчы супраць «Шарлеруа» 9 траўня 2009 году, дзе ягоная каманда атрымала паразу зь лікам 3:0[4]. У наступным сэзоне 2009—2010 гадоў ён, стаўшы гульцом асноўнага складу, 7 лютага 2010 году забіў свой першы гол за «Генк», забясьпечыўшы тры пункты сваёй камандзе, калі была атрымана перамога зь лікам 1:0 над льескім «Стандардам»[5].

У сэзоне 2010—2011 гадоў Кевін забіў пяць галоў у 32 матчах, у якім ягоны клюб у трэці раз у сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Бэльгіі[6].

«Чэлсі»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

31 студзеня 2012 году «Генк» абвесьціў аб пераходзе паўабаронцы ў «Чэлсі», зь якім дэ Бройнэ падпісаў кантракт на пяць з паловай гадоў[7]. Паводле ўмовы ўгоды гулец дайграў рэшту сэзону 2011—2012 гадоў у «Генце» ўжо на правах арэнды.

«Вэрдэр»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2 жніўня 2012 году на афіцыйным сайце «Чэлсі» зьявілася паведамленьне, што сэзон 2012—2013 гадоў Кевін правядзе ў нямецкім «Вэрдэры»[8]. Клюбы дамовіліся аб пераходзе футбаліста за 1,3 мільёну эўра[9].

«Вольфсбург»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

18 студзеня 2014 году «Вольфсбург» выкупіў правы на дэ Бройнэ за суму ў памеры 17 млн фунтаў стэрлінгаў[10].

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кевін выступаў за юнацкія й моладзевыя зборныі краіны. 11 жніўня 2010 году дэбютаваў у складзе асноўнай зборнай Бэльгіі ў рамках таварыскага матчу супраць зборнай Фінляндыі ў горадзе Турку, дзе ягоная зборная атрымала паразу зь лікам 1:0[11].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Генк»:

«Вольфсбург»:

«Манчэстэр Сіці»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Kevin De Bruyne // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Kevin De Bruyne // FBref.com (мн.)
  3. ^ а б в Kevin De Bruyne // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967.
  4. ^ 3–0 Genk(недаступная спасылка). Guardian
  5. ^ Genk 1–0 Standard Liege. Guardian
  6. ^ «Genk clinch third Belgian title with Liege draw». Reuters
  7. ^ «Blues medical for De Bruyne». Sky Sports
  8. ^ Ausleihe perfekt! Kevin de Bruyne wird Werderaner. Werder.de
  9. ^ «Вердер» арендует у «Челси» де Брюйне за 1,3 миллиона евро. Sports.ru
  10. ^ Chelsea sell Kevin De Bruyne to Wolfsburg. The Guardian.
  11. ^ Finland 1–0 Belgium. Eurosport

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]