Кенэт Спэнсэр Ялавіц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кенэт Спэнсэр Ялавіц
29 верасьня 1994 — 8 ліпеня 1997
29 чэрвеня 1998 — 21 чэрвеня 2001
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 28 траўня 1941(1941-05-28) (82 гады)
Адукацыя:
Узнагароды:
Найвышэйшая ганаровая ўзнагарода

Ке́нэт Спэ́нсэр Ялавіц (па-ангельску: Kenneth Spencer Yalowitz; нар. 28 траўня 1941, Чыкага, Іліной[1]) — дыплямат ЗША, амбасадар у Беларусі ў 1994—1997 роках[2].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кенэт Ялавіц скончыў Калюмбійскі ўнівэрсытэт са ступеньню магістра філязофіі, Унівэрсытэт Вісконсін-Мэдысан са ступеньню бакаляўра мастацтваў.

На дыпляматычнай службе з 1966 року. Працаваў у Гаазе, у місіі ЗША ў НАТО, пасланьнікам-дарадцам па эканамічных справах у Маскве (1991—1993). У 1994—1997 — амбасадар ЗША ў Беларусі, у 1998—2001 — амбасадар ЗША ў Грузіі[3][2]. Пасьля гэтага скончыў дыпляматычную кар'еру.

У 2009 абраны ў Амэрыканскую акадэмію дыпляматыі[4][3].

Валодае расейскай, францускай мовамі[1].

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жанаты, мае сына[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Office of the Press Secretary. (6 жніўня 1994) President Clinton names Kenneth Spencer Yalowitz as Ambassador to the Republic of Belarus (анг.). The White House. Праверана 24 чэрвеня 2023 г.
  2. ^ а б Kenneth Spencer Yalowitz (1941–) (анг.) Office of the Historian. United States Department of State. Праверана 24 чэрвеня 2023 г.
  3. ^ а б Hon. Kenneth S. Yalowitz (анг.). Wilson Center. Праверана 24 чэрвеня 2023 г.
  4. ^ Kenneth S. Yalowitz (анг.) Member List. The American Academy of Diplomacy. Праверана 24 чэрвеня 2023 г.