Керамзіт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Керамзіт у разрэзе

Керамзіт (грэц. κέραμοςгліна) — кіпры жвір, друз (зярняты 5-20 мм) і пясок (зярняты да 5 мм) з хутка абпаленай чырвона-бурай і цёмна-карычневай гліны. Ёсьць лёгкім (шчыльнасьць 250-800 кг/м³), трывалым і нізкацеплаправодным. Мае аплаўленую паверхню і ячэістую будову. Вырабляецца хуткім абпальваньнем гранулаў зь лёгкаплаўкай гліны ў вярчальнай печы пры тэмпэратуры 1050-1220 °C. Для лепшага ўспучваньня ўводзяць дадаткі (молаты вугаль, пілавіньне, пірытныя агаркі і торф)[1]. Выкарыстоўваецца ў якасьці запаўняльніка для лёгкага бэтона, цепла- і гукаізаляцыйнай засыпкі ў будынках, у якасьці асновы ў дарожным будаўніцтве і цяпліцах. Таксама прымяняецца ў расьлінаводзтве і краявідным дызайне, у якасьці фільтра замазучаных і каналізацыйных стокаў. У Беларусі выпускаецца Віцебскім камбінатам будаўнічых матэрыялаў і Новалукомальскім заводам керамзітавага жвіру (500 тыс. м³ — 2009 г.)[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Керамзітсховішча мультымэдыйных матэрыялаў