Крыстын Лягард

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крыстын Лягард
Дырэктар-распараднік МВФ
5 ліпеня 2011 — цяперашні час
Папярэднік: Дамінік Строс-Кан
Міністар эканомікі, фінансаў і прамысловасьці Францыі
19 чэрвеня 2007 — 29 чэрвеня 2011
Прэм’ер-міністар: Франсуа Фіён
Папярэднік: Жан-Люі Барляо
Наступнік: Франсуа Баруан
Міністар сельскай гаспадаркі Францыі
18 траўня 2007 — 19 чэрвеня 2007
Прэм’ер-міністар: Франсуа Фіён
Папярэднік: Дамінік Бюсэро
Наступнік: Мішэль Барнье
Міністар зьнешняга гандлю Францыі
31 траўня 2005 — 18 траўня 2007
Прэм’ер-міністар: Дамінік дэ Вільпен
Папярэднік: Крыстыян Жакоб
Наступнік: пасада скасаваная
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 1 студзеня 1956 (68 гадоў)
Парыж, Францыя
Партыя: Зьвяз за народны рух
Сужэнец: Q113585479?[1]
Адукацыя: Унівэрсытэт Парыж X Нантэр
Узнагароды:

Крысты́н Мадле́н Адэт Ляга́рд (па-француску: Christine Madeleine Odette Lagarde; нарадзілася 1 студзеня 1956 року) — дырэктар-распараднік Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), міністар эканомікі, фінансаў і прамысловасьці Францыі. Ляґард зьяўляецца першай жанчынаю-міністрам фінансаў сярод краінаў Вялікай васьмёркі, а таксама першаю жанчынаю-кіраўніцай МВФ.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вышэйшую адукацыю атрымала ў інстытуце палітычных навук унівэрсытэту Парыж X Нантэр. Праходзіла навучаньне і стажыяваньне ў ЗША. Працавала ў Цэнтры міжнародных і стратэгічных дасьледаваньняў(en) разам са Зьбігневам Бжэзынскім.

Дзякуючы сваёй антыманапалісцкай адвакацкай дзейнасьці Ляґард увайшла ў гісторыю як першая жанчына-кіраўніца міжнароднай юрыдычнай фірмы Baker & McKenzie. 16 лістапада 2009 «Файнэншл таймс» назваў яе найпрыгажэйшым міністрам фінансаў краінаў Эўразоны[2]. У 2009 Ляґард заняла 17 месца ў рэйтынгу найуплывовейшых жанчынаў сьвету паводле вэрсіі часопісу «Форбс»[3].

28 чэрвеня 2011 року, пасьля адстаўкі Дамініка Строс-Кана, Ляґард была прызначаная дырэктарам-распараднікам Міжнароднага валютнага фонду на пяцігадовы тэрмін, які распачаўся 5 ліпеня 2011 року[4][5].

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ The Daily Telegraph, Daily telegraph (анг.) // The Daily Telegraph / C. EvansLondon, Thailand: 1855. — ISSN 0307-1235; 1477-3805
  2. ^ Ralph Atkins, Andrew Whiffin and FT reporters. (16 верасьня 2009) FT ranking of EU finance ministers (анг.). Financial TimesПраверана 2 студзеня 2010 г.
  3. ^ The 100 Most Powerful Women (анг.). Forbes.
  4. ^ Крістін Лаґард очолила МВФ (укр.). BBC Ukrainian (28 чэрвеня 2011).
  5. ^ IMF Executive Board Selects Christine Lagarde as Managing Director (анг.) Press Release. IMF (28 чэрвеня 2011). Праверана 28 чэрвеня 2011 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыстын Лягардсховішча мультымэдыйных матэрыялаў