Крыстыян Маня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крыстыян Маня
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 жніўня 1997(1997-08-09)[1] (26 гадоў)
Рост 183 см
Вага 72 кг
Пазыцыя скрайні абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб ЧФР Клуж
Нумар 4
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2015
2015—2020
2015—2017
2017—2019
2019—2020
2020
2020—
Вііторул
Апалён
Мускрон (арэнда)
ЧФР Клуж (арэнда)
Сьцяўа (арэнда)
ЧФР Клуж (арэнда)
ЧФР Клуж
31 (2)
0 (0)
15 (0)
69 (1)
2 (0)
5 (0)
99 (8)
Зборныя
2014— Румынія 26 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
6 красавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
22 сакавіка 2024.

Крыстыя́н Ма́ня (па-румынску: Alexandru Cicâldău; нар. 8 ліпеня 1997 году) — румынскі футбаліст, правы абаронца клюбу ЧФР і нацыянальнай зборнай Румыніі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец акадэміі «Вііторулу». У складзе каманды дэбютаваў 21 красавіка 2014 году ў Лізе 1 у матчы супраць сталічнай «Сьцяўы»[2]. Ужо ўлетку быў выкуплены кіпрскім «Апалёнам» за 2,5 мільёны эўра[3][4][5]. Не зважаючы на гэта, гулец працягнуў выступы за «Вііторул», але ўжо на правах арэнды. У жніўні 2015 году прыяднаўся на два сэзон да бэльгійскага «Мускрону». Улетку 2017 году вярнуўся на радзіму, дзе на правах арэнды абараняў колеры клускага клюбу ЧФР. Увесь час арэнды быў бясспрэчным футбалістам першай адзінаццатцы каманды, дапамогшы здабыць некалькі запар чэмпіёнскіх тытулаў[6]. Пасьля невялікага часу ў шыхтах «Сьцяўы», гулец працягнуў гуляць за ЧФР, які ў верасьні 2020 году выкупіў у кіпрыётаў кантракт гульца[7].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маня выступаў за зборныя краіны розных узростаў да 16, да 17, да 19 і да 21 году. У траўні 2014 году быў выкліканы ў нацыянальную зборную Румыніі трэнэрам Віктарам Піцуркэ, не зважаючы на тое, што на той момант ён згуляў у клюбе толькі пяць матчаў[8]. Гулец дэбютаваў у складзе зборнай 31 траўня ў матчы супраць зборнай Альбаніі ў веку 16 гадоў 9 месяцаў і 22 дзён. Такім чынам, Маня стаў наймаладзейшым футбалістам, які калікольвек абараняў колеры зборную Румыніі з 1928 году, пераўзышоўшы рэкорд Грацыяна Сэпі[9].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ЧФР:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]