Кіт Бэнсан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Кіт А́ндэрсан Бэ́нсан-мало́дшы (па-ангельску: Keith Anderson Benson, Jr.; нарадзіўся 13 жніўня 1988[1][2], Кліўлэнд, Агаё, ЗША) — прафэсійны баскетбольны гулец з ЗША.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выступаў за каманду коледжу Оклэнду «Оклэнд Голдэн Грызьліс». На драфце 2011 року быў абраны пад 48-м нумарам клюбам Атланта Хокс. Прафэсійную кар’еру пачаў у клюбе найвышэйшай італьянскай лігі Дынама Сасары, які пакінуў па сканчэньні лякаўту ў НБА[3].

Згуляўшы ў дзьвюх матчах міжсэзоньня, Кіт Бэнсан пакінуў «Атлянту»[4]. Гуляў у Лізе разьвіцьця НБА, Голдэн Стэйт Ўорыярз (НБА), Ток-Эн-Тэкст Трапанг Тэкстэрз (Філіпіны).

У 2013 заключыў кантракт зь беларускім клюбам Цмокі-Менск на адзін сэзон.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ 34 Keith Benson(анг.). Oakland University. Праверана 24 чэрвеня 2011 г.
  2. ^ http://sportsunli.com/2013/02/pba-commissioners-cup-2013-imports/
  3. ^ Dinamo Sassari officially replaces Keith Benson with Steven Hunter
  4. ^ 1:27 pm December 23, 2011, by Michael Cunningham (2011-12-23) Atlanta Hawks: Hawks waive Sy, Wanamaker, Rolle (Update: Benson also released)(анг.). Blogs.ajc.com. Праверана 2012-01-27 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Кіт Бэнсансховішча мультымэдыйных матэрыялаў