К’еран Гібз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
К’еран Гібз
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 верасьня 1989(1989-09-26)[1][2] (34 гады)
Рост 178 см
Вага 64 кг
Пазыцыя скрайні абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2017
2008
2017—2021
2021—2022
Арсэнал
Норыдж Сіці (арэнда)
Ўэст Бромўіч Альбіён
Інтэр Маямі
137 (2)
7 (0)
95 (5)
28 (1)
Зборныя
2010—2015 Ангельшчына 10 (0)

К’е́ран Джэймз Рыка́рда Гібз (па-ангельску: Kieran James Ricardo Gibbs; нарадзіўся 26 верасьня 1989 году, Ламбэт, Лёндан, Вялікабрытанія) — колішні ангельскі футбольны абаронца, а таксама былы гулец зборнай Ангельшчыны. Прафэсійную кар’еру пачаў у 2007 годзе ў «Арсэнале», куды перайшоў з акадэміі «Ўімбэлдану» ў 2004 годзе. Дэбют за нацыянальную зборную адбыўся 11 жніўня 2010 году на «Ўэмблі» ў таварыскім матчы са зборнай Вугоршчыны.

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гібз дэбютуе за зборную Ангельшчыны 11 жніўня 2010 году.

Гібз гуляў за зборную Ангельшчыны да 19 гадоў у адборачным турніры да ЧЭ-2008 і ў фінальнай стадыі Чэмпіянат сьвету па футболе да 20 гадоў-2009[3][4][5].

Гібз разам са сваім аднаклюбнікам па «Арсэнале» Тэо Ўолкатам выступаў за зборную да 21 году на чэмпіянаце Эўропы да 21 году-2009, а пасьля ў кваліфікацыі да ЧЭ-2011.

7 жніўня 2010 году Фабіё Капэльлё выклікаў К’ерана ў нацыянальную зборную на таварыскі матч супраць зборнай Вугоршчыны[6]. Гулец выйшаў на поле пасьля перапынку, замяніўшы Эшлі Коўла[7].

К’еран Гібз два сэзоны пакутаваў ад траўмаў, аднак пасьля набыў добрую форму і як сьлед быў выкліканы новым трэнэрам зборнай Роем Годжсанам у зборную ў 2013 годзе[8].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Арсэнал»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Kieran Gibbs // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Kieran Gibbs // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967.
  3. ^ Necid helps Czechs ease past England (анг.). uefa.com. Праверана 14 жніўня 2008 г. Архіўная копія ад 11 лютага 2009 г.
  4. ^ Italy hold out against lively England, uefa.com. Retrieved 5 February 2014.
  5. ^ England claim Greek scalp in vain, uefa.com. Retrieved 5 February 2014.
  6. ^ Capello calls up Wilshere, Gibbs and Zamora for England (анг.) BBC Sport. British Broadcasting Corporation (7 жніўня 2010). Праверана 7 жніўня 2010 г.
  7. ^ Gibbs and Wilshere make senior England debuts (анг.) Праверана 11 жніўня 2010 г.
  8. ^ England call up Kieran Gibbs (анг.) Праверана 8 кастрычніка 2013 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]