Лаліта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лаліта
Lolita
Вокладка першага выданьня
Жанр: навэля
Аўтар: Уладзімер Набокаў
Мова арыгіналу: ангельская
Публікацыя: 1955
Выдавецтва: Olympia Press

«Лаліта» (па-ангельску: Lolita) — раман Уладзімера Набокава, напісаны ангельскай мовай і апублікаваны ў 1955 годзе ў Парыжы. Пазьней ён быў перакладзены аўтарам на расейскую мову. Твор адрозьніваецца сваёй спрэчнай тэмай — галоўны герой і апавядальнік, 37-гадовы прафэсар літаратуры Гумбэрт Гумбэрт апанаваны 12-гадовай Далорэс Гэйз, зь якой ён мае сэксуальныя адносіны. Лаліта ёсьць мянушкай, якую Гумбэрт даў Далорэс.

Пасьля апублікаваньня, «Лаліта» набыла вялікую папулярнасьць, атрымаўшы статус клясычнага твору, стаўшы адным з самых вядомых і самых супярэчлівых прыкладаў літаратуры XX стагодзьдзя. Назва «Лаліта» ўвайшла ў масавую культуру да абазначэньня дзяўчынак, якія вельмі рана пачынаюць сваё сэксуальнае жыцьцё. Раман быў адаптаваны Стэнлі Кубрыкам, які выпусьціў фільм у 1962 годзе. У 1997 годзе Эдрыян Лайн зьняў сваю вэрсію «Лаліты». Таксама «Лаліта» стала прадметам некалькіх тэатральных пастановак, опэраў і балетаў.

«Лаліта» ўваходзіць ў сьпіс 100 найлепшых раманаў на ангельскай мове часопісу Time, якія былі апублікаваны ў пэрыяд з 1923 па 2005 гады.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]