Лукаўцы (Гомельская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лукаўцы
Вобласьць: Гомельская
Раён: Ельскі
Сельсавет: Старавысокаўскі
Насельніцтва: 20 (2004)
Геаграфічныя каардынаты: 51°44′34.4″ пн. ш. 28°45′21.2″ у. д. / 51.742889° пн. ш. 28.755889° у. д. / 51.742889; 28.755889Каардынаты: 51°44′34.4″ пн. ш. 28°45′21.2″ у. д. / 51.742889° пн. ш. 28.755889° у. д. / 51.742889; 28.755889
Лукаўцы на мапе Беларусі
Лукаўцы
Лукаўцы
Лукаўцы

Лука́ўцы[1] — вёска ў Беларусі, каля мэліярацыйных каналаў, злучаных з рэчкай Батыўля. Уваходзяць у склад Старавысокаўскаага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 20 чал. (2004). Знаходзяцца за 35 км ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 212 км ад Гомелю. Аўтамабільная дарога зьвязвае вёску зь Ельскам.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Лукаўцы згадваюцца ў XIX ст. як хутар ў складзе Скараднянскай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1897 — 6 двароў, 47 жыхароў (паводле перапісу)
  • XX стагодзьдзе: 1908 — 9 двароў, 58 жыхароў; 1917 — 100 жыхароў; 1940 — 46 двароў, 167 жыхароў; 1959 — 186 жыхароў (паводле перапісу)
  • XXI стагодзьдзе: 2004 — 13 гаспадарак, 20 жыхароў[2]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]