Ельск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ельск
Coat of Arms of Jelsk, Belarus.png Flag of Jelsk.png
Герб Ельску Сьцяг Ельску
Першыя згадкі: XVI ст.
Горад з: 1971
Вобласьць: Гомельская
Раён: Ельскі
Насельніцтва: 9,6 тыс. (2008)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2354
Паштовы індэкс: 247831 (247872, 247873)
Геаграфічныя каардынаты: 51°49′ пн. ш. 29°09′ у. д. / 51.817° пн. ш. 29.15° у. д. / 51.817; 29.15Каардынаты: 51°49′ пн. ш. 29°09′ у. д. / 51.817° пн. ш. 29.15° у. д. / 51.817; 29.15
Ельск на мапе Беларусі
Ельск
Ельск
Ельск
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Е́льск — места ў Беларусі, адміністрацыйны цэнтар Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 9,6 тыс. чал. (2008). Знаходзіцца за 177 км на паўднёвы захад ад Гомелю. Чыгуначная станцыя на лініі Каленкавічы — Оўруч. Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Мазыром, Нароўляй, Оўручам.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле распаўсюджанага меркаваньня, у аснове тапоніму «Ельск» найменьне дрэва — елка[1]. Аднак гэтую вэрсію крытыкуюць з тае прычыны, што елка здаўна ўтварала лясы толькі паблізу паўночных ускраінаў Палесься, і ў наш час места атачае хваёвы лес. Апроч таго, суфікс -ск, як правіла, не фармаваў геаграфічныя найменьні ад пазначэньняў розных расьлінаў, дрэваў. Звычайна назвы населенных пунктаў на -ск утвараліся ад найменьняў водных аб’ектаў — рэкаў, азёраў, на берагах якіх узьнікалі адпаведныя паселішчы. Таму больш абгрунтаваным выглядае, што тапонім «Ельск» пайшоў ад назвы зьніклай да нашага часу рэчкі. Тым часам гідронім, імаверна, меў фіна-вугорскае паходжаньне[2].

Згодна з Геаграфічным слоўнікам Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў, у даўнія часы Ельск быў цэнтрам тэрыторыі, падуладнай «вараскім» князям. Нашчадкі гэтых валадароў — выхадцаў зь зямлі прыбалтыйска-палабскіх ці паморскіх славянаў называліся «князямі Ельскімі»[3]. Ад назвы мястэчка ўтварылася прозьвішча шляхецкага роду Ельскіх (іхны родавы герб «Пелеш» — у аснове сучаснага гербу Ельску).

Тапонім «Каралін» узьнік у кан. XVIII ст. і паходзіць, відаць, ад імя ўладальніка паселішча — Караля. Тым часам паводле народнага паданьня, у аднаго з Аскеркаў нарадзілася дачка Караліна, у гонар якой нібыта і пераназвалі населены пункт.

5 лютага 1931 мястэчка Каралін афіцыйна перайменавалі ў Ельск. Існуюць зьвесткі, што раней, яшчэ па перайменьні паселішча расейскімі ўладамі ў Мікалаеў (1915), местачкоўцы зьвярталіся з просьбай надаць яму назву Ельск[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Ельск згадваецца ў XVI ст. як вёска ў складзе Мазырскага павету, уладаньне францускіх эмігрантаў Спадаў[4]. У кан. XVII мясьціна перайшла да Аскеркаў.

У кан. XVIII ст. назву Ельску зьмянілі на Каралін. Пад 1784 гэтае мястэчка згадваецца ў зьвязку з увядзеньнем грашовага збору для праезду празь яго[4]. У 1775 на сродкі Казімера Аскеркі ў Караліне збудавалі драўляную грэка-каталіцкую царкву Прасьв. Тройцы, будынак якой складаўся з сыстэмы зрубаў (пастаўленых на крыжы) і шатровай званіцы над уваходам; апроч таго, у мястэчку дзейнічалі касьцёл, габрэйскі малітоўны дом.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Каралін апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Міхалкаўскай воласьці Мазырскага павету. Станам на 1795 тут было 24 двары. У 1842 ўладальнікі маёнтку Горваты збудавалі новы будынак царквы, у ёй захоўваўся абраз Божай Маці. Празь мястэчка праходзіў тракт з Рагачова ў Валынь, паштовая станцыя (8 экіпажаў). Станам на 1886 у Караліне або Ельску (значыцца пад абедзьвюма назвамі) было 44 двары, працавалі вінны завод, тры крамы, школа; дзейнічала царква. У 1873 адкрылася чыгуначная станцыя на лініі Жлобін — Оўруч. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку было 45 двароў, царква, капліца, яўрэйскі малітоўны дом, народная вучэльня, паштовая станцыя, 9 крамаў, карчма. На 1908 — 167 двароў. У 1915 расейскія улады перайменавалі паселішча ў Мікалаеў, але назва не прыжылася. У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 мястэчка займалі нямецкія войскі. У гэты час местачкоўцы зьвярнуліся з просьбай вярнуць паселішчу назву Ельск.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Каралін увайшоў у склад Беларускай ССР. Станам на 1921 тут было 400 двароў, станцыя, цагельня, кравецкая, шавецка-футравая і дрэваапрацоўчая майстэрні, лесапільня, паравы млын з крупарушкай. У 1924 Каралін зрабіўся цэнтрам раёну. 5 лютага 1931 назву мястэчка зьмянілі на Ельск. 27 верасьня 1938 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу.

У Другую сусьветную вайну з 23 жніўня 1941 да 11 студзеня 1944 Ельск знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У 1953 каля мястэчка атрымалі першы прыток нафты ў колькасьці 16,5 тон і 945 м³ газу. У 1954 Ельск увайшоў у склад Гомельскай вобласьці. 5 ліпеня 1971 паселішча атрымала статус места.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Ельску працуюць 3 сярэднія, музычная і спартовая школы, школа-інтэрнат, школа мастацтваў.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычныя паслугі надае лякарня.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць кінатэатар, дом культуры, бібліятэкі.

Мас-мэдыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выдаецца раённая газэта «Народны голас».

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле генэральнага пляну ўва ўсходняй частцы Ельску ўтварыўся мікрараён, забудаваны 3—5-павярховымі жылымі дамамі. У паўднёвай і заходняй частках места разьмяшчаецца 1-павярховая індывідуальная забудова. Прамысловая зона знаходзіцца ў паўночным сэктары.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы лясной, дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасьці.

  • Ельская мэблевая фабрыка
  • КДУП «Ельскі кансэрвавы завод»

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічае Ельскі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы[8].

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл

Вядомыя выхадцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 117.
  2. ^ а б Аляксандр Рогалеў. Што ж азначае назва Ельск?. Ельская раённая бібліятэка. Праверана 27 студзеня 2012 г.
  3. ^ Jelsk // Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў(пол.). Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 561.
  4. ^ а б Валерый Грынявецкі. Ельск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 617.
  5. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004.
  6. ^ Валянціна Антропава. Ельск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 349.
  7. ^ Ельск // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  8. ^ Ельск // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ельсксховішча мультымэдыйных матэрыялаў