Лі Куан Ю

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лі Куан Ю
прэм’ер-міністар Рэспублікі Сынгапур
1959 — 1990
Наступнік: Го Чок Тонг
старэйшы міністар Рэспублікі Сынгапур
1990 — 2004
Прэм’ер-міністар: Го Чок Тонг
Сябра Парлямэнту Рэспублікі Сынгапур
1955 — 2015
Міністар-мэнтар (настаўнік)
жнівень 2004 — 2011
Прэм’ер-міністар: Лі Сяньлун
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 16 верасьня 1923(1923-09-16)[1][2][3][…]
Памёр: 23 сакавіка 2015(2015-03-23)[4][5][6][…] (91 год)
Партыя:
Сужэнец: Kwa Geok Choo[d]
Дзеці: Лі Сяньлун[d][8][4], Lee Hsien Yang[d][4] і Lee Wei Ling[d][4]
Бацька: Lee Chin Koon[d][9]
Маці: Chua Jim Neo[d][9]
Адукацыя:
Узнагароды:

Лі Куан Ю (16 верасьня 1923 — 23 сакавіка 2015) — сынгапурскі палітык, першы прэм’ер-міністар Рэспублікі Сынгапур, адзін з бацькоў сынгапурскага «эканамічнага цуда».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лі Куан Ю нарадзіўся 16 верасьня 1923 году ў Сынгапуры ў сям’і кітайскага паходжаньня. Вучыўся спачатку ў сынгапурскіх установах — у школе Тэлок Кураў, Інстытуце Рафлз і Нацыянальным Унівэрсітэце Сынгапура («Рафлз-Каледж»), затым у брытанскім Кембрыджы (1945—1949).

У 1949 годзе вярнуўся на радзіму. З 1950 годзе займаўся адвакацкай практыкай у Сынгапуры ў кампаніі Laycock and Ong, удзельнічаў у прафсаюзным руху. У 1954 годзе абраны генэральным сакратаром партыі «Народнае дзеяньне», якая прыйшла да ўлады ў 1959 годзе. З 1959 па 1990 г. займаў пасаду прэм’ер-міністра. У 1990—2004 г. быў старэйшым міністрам ва ўрадзе Го Чок Тонга. У жніўні 2004 г. атрымаў пасаду міністра-мэнтара (настаўніка) ва ўрадзе свайго сына Лі Сяньлуна.

Пад кіраўніцтвам Лі Куан Ю Сынгапур з беднай краіны «трэцяга сьвету» ператварыўся ў адну з самых багатых дзяржаў.

Памёр 22 сакавіка 2015 году[10][11].

Палітычныя погляды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб сваім палітычным крэда Лі Куан Ю пісаў так:

«Мы выкарыстоўвалі тыя перавагі, якія Вялікабрытанія пакінула нам: ангельскую мову, юрыдычную сыстэму, адміністрацыю, пазбаўленую партыйных прыхільнасьцяў. Мы старанна пазьбягалі выкарыстаньня мэтадаў, уласьцівых сацыяльнай дзяржаве, бо бачылі, як вялікі <брытанскі> народ у выніку <сацыялістычнай> ураўнілаўкі ператварыўся ў пасрэдны».

Пасьля Лі Куан Ю выказваў захапленьне Маргарэт Тэтчэр, якая ў сваю чаргу заявіла, што

«калісьці Сынгапур вучыўся ў Вялікабрытаніі, а цяпер мы вучымся ў Сынгапура».

Мэмуары Лі Куан Ю[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. The Singapore Story (ISBN 0-13-020803-5)
  2. From Third World to First: The Singapore Story (ISBN 0060197764)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лі Куан Юсховішча мультымэдыйных матэрыялаў