Магматычныя горныя пароды

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Тэкстура граніту
Базальт

Магматычныя горныя пароды ўтварыліся з расплаўленай магмы пры яе зацвярдзеньні і крышталізацыі. У залежнасьці ад умоў зацььвярдзення магмы ў нетрах Зямлі або на яе паверхні адрозьніваюць інтрузіўныя горныя пароды і эфузіўныя горныя пароды.

Сярод магматычных горных парод пераважаюць сілікаты. Па колькасьці крэмнязёму (SiO2) яны падзяляюцца на кіслыя (>65%, граніты, рыяліты, дацыты), сярэднія (55-65%, гранітадыярытыы, дыярытыы, андэзіты), асноўныя (40-55%, габра, базальты, піраксэніты) і ультраасноўныя (<40%, дуніты, алівініты, перыдатыты).

Горныя пароды магматычнага паходжаньня складаюць асноўную частку аб’ёму зямной кары. Яны развіты ў складкавых абласьцях, падмурку і чахле платформаў, на шчытах, у сучасным акіяне.

З магматычнымі пародамі зьвязаны карысныя выкапні: медзь, волава, вальфрам, золата, плятына, тытан, магній, нікель, хром, апатыты і інш. Магматычныя горныя пароды выкарыстоўваюцца як будаўнічы матэрыял (лабрадарыты, туфы і інш.), абразіўны і цеплаізаляцыйны (пемза, пэрліт), як сыравіна для вылучэньня каштоўных кампанэнтаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Магматычныя горныя пародысховішча мультымэдыйных матэрыялаў