Маркетынг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Маркетынг (па-ангельску: marketing ад анг. market — рынак) — агульная праца з рынкам дзеля ажыцьцяўленьня абменаў з мэтай задавальненьня яго патрэбаў. Аснову маркетынга складае распрацоўка тавару, дасьледаваньне рынку, наладжваньне камунікацыяў, арганізацыя распаўсюду, усталяваньне цэнаў, разгортваньне службы сэрвісу.

Асноўныя рабочыя паняцьці маркетынгу — патрэба, запыт, тавар, абмен, гешэфт, рынак.

Адрозьніваюць розныя тыпы маркетынгу:

  • дыфэрэнцыянаваны маркетынг — выступленьне ў некалькіх сэгмэнтах рынку з распрацоўкаю асобнае праграмы для кожнага зь іх
  • канцэнтраваны маркетынг — канцэнтрацыя высілкаў на вялікай долі аднаго або некалькіх сэгмэнтаў
  • масавы маркетынг — выступленьне з адным таварам для ўсіх пакупнікоў
  • мэтавы маркетынг — распрацоўка тавараў і комплексаў маркетынгу ў разьліку на кожны з адабраных сэгмэнтаў рынку.

Кіраваньне маркетынгам — гэта аналіз, плянаваньне, рэалізацыя і кантроль за праведзеньнем мерапрыемстваў, што ўзьдзейнічаюць на ўзровень, час і характар попыту з мэтай атрыманьня прыбытку, росту аб’ёму збыту, павялічэньня долі рынку.

Мэта маркетынгу — мінімізаваць высілкі па збыце тавару. Першапачатковай мэтай маркетынгу было атрыманьне прыбытку ад павелічэньня аб’ёму продажу[1].

Ацэнка працы маркетынгу завецца апэрацыйным аўдытам.

Радзімай сучаснага маркетынгу лічацца ЗША, а час яго нараджэньня — пачатак 20 ст[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Кулік І. І., Гуляка Л. П. Маркетынг і планаванне ва ўмовах рынку: Вучэб. дапам. — Мн.: Беларускі інстытут праблем культуры, 1996. — С. 9. — 500 ас. — ISBN 985-6138-14-0

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Шаліма, П. У. Маркетынг і знешнеэканамічная дзейнасць : вучэб. дапам. для студэнтаў спецыяльнасці 1-75 01 01 «Лясная гасп-ка» / П.Ул. Шаліма; Установа адукацыі «Беларус. дзярж. тэхнал. ун-т». — Мн. : БДТУ, 2004. — 86 с ISBN 985-434-397-9.