Марцін Арцюх

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марцін Арцюх
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 траўня 1996(1996-05-06)[1] (27 гадоў)
Рост 174 см
Вага 68 кг[1]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дняпро Магілёў
Нумар 91
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018 Слонім-2017 14 (2)
2018—2019 Гарадзея 7 (0)
2020 Слонім-2017 21 (2)
2021 Баранавічы 28 (9)
2022—2023 Іслач 20 (3)
2023—4 Дняпро Магілёў 21 (9)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
19 красавіка 2024.

Марцін Арцюх (нарадзіўся 6 траўня 1996 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца магілёўскага «Дняпра».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да 2018 году не гуляў на прафэсійным узроўні, выступаючы за родную ваўкавыскую «Зьмену» ў чэмпіянаце Гарадзенскай вобласьці. У пачатку 2018 году поруч з аднаклюбнікам Вадзімам Дзярнейкам праходзіў прагляд у клюбе Першай лігі «Слонім-2017» і ў выніку пачаў у ягоным складзе cэзон 2018 году. У складзе слонімскай каманды трывала зьяўляўся на полі, пераважна выходзячы на замену.

У жніўні 2018 году быў запрошаны на прагляд у «Гарадзею» і неўзабаве падпісаў кантракт[2]. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 24 верасьня 2018 году ў матчы супраць гарадзенскага «Нёмана» (0:2), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У cэзоне 2018 году яшчэ чатыры разы выйшаў на замену ў асноўнай камандзе, гуляў таксама за дубль, у лістападзе адсутнічаў праз пашкоджаньні. У cэзоне 2019 году гуляў перадусім за дубль «Гарадзеі», зрэдку прыцягваўся да асноўнай каманды, часам адсутнічаў праз траўмы. У сьнежні 2019 году падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на два гады[3], аднак у красавіку 2020 году на ўзаемную згоду зышоў з каманды[4] і неўзабаве вярнуўся ў «Слонім-2017»[5], дзе спачатку выходзіў на замену, а хутка замацаваўся ў пачатковым складзе.

У сакавіку 2021 году далучыўся да «Баранавічаў», дзе стаў адным з асноўных гульцоў. Паводле вынікаў cэзону 2021 году з 9 галамі быў найлепшым бамбардзірам каманды. У студзені 2022 году выправіўся на прагляд у «Іслач» і ў выніку падпісаў кантракт з клюбам[6]. У складзе каманды пераважна выходзіў на замену. У жніўні 2023 году пакінуў «Іслач»[7] і хутка стаў гульцом магілёўскага «Дняпра»[8].

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Слонім-2017 2018 Першая ліга 14 2
Гарадзея Найвышэйшая ліга 5 0

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]