Марэк Гамшык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марэк Гамшык
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 27 ліпеня 1987(1987-07-27)[1][2][3][…] (36 гадоў)
Рост 183 см[5]
Вага 79 кг[5]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2004
2005—2007
2007—2019
2019—2021
2021
2021—2023
Слован Браціслава
Брэшыя
Напалі
Далянь Аэрбін
Гётэборг
Трабзанспор
6 (1)
65 (10)
408 (100)
42 (4)
6 (1)
49 (5)
Зборныя
2007—2022 Славаччына 136 (26)

Ма́рэк Га́мшык (па-славацку: Marek Hamšík; нарадзіўся 27 ліпеня 1987 году, Банска Быстрыца, Чэхаславаччына) — колішні славацкі атакуючы паўабаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Славаччыны, браціслаўскага «Словану» й італьянскай «Брэшыі». Удзельнік чэмпіянату сьвету 2010 году, на якім быў капітанам сваёй зборнай, якая дайшла да 1/8 фіналу. Найлепшы футбаліст Славаччыны 2009 і 2010 гадоў.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Слован»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У «Слован» Марэк патрапіў дзякуючы сувязям свайго дзядулі. Аднак пераход Гамшыка быў ускладнены тым, што ягоная былая каманда «Юпі» запатрабавала ў «Словану» грошы за ягоны пераход. У адпаведнасьці з законам «Слован» быў абавязаны заплаціць кампэнсацыю ў памеры 125 тысячаў славацкіх кронаў, але клюб знаходзіўся ў цяжкім фінансавым становішчы, і кампэнсацыю выплаціў бацька Марэка, прадаўшы сямейны аўтамабіль. 24 ліпеня 2004 году ва ўзросьце 16 гадоў Гамшык дэбютаваў за асноўны склад «Словану» ў матчы другога дывізіёна Славаччыны супраць клюбу «Земплін» зь Міхалаўцаў[6].

«Брэшыя»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Марэк прыцягнуў увагу прадстаўніка італьянскай «Брэшыі» Маўрысіё Мікельлі й у хуткім часе гулец падпісаў кантракт зь італьянскім клюбам. За гульца «Брэшыя» заплаціла ўсяго 60 тысячаў эўра[7]. 20 сакавіка 2005 году ў матчы Сэрыі A з «К’ева» Марэк дэбютаваў за асноўны склад свайго клюбу. У наступным сэзоне Марэк, які зьмяніў свой ​​нумар на 17, стаў нашмат часьцей зьяўляцца ў аснове сваёй каманды. 11 студзеня 2006 году Марэк забіў свой першы гол за «Брэшыю» ў матчы на Кубак Італіі.

«Напалі»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Марэк, які зноўку ўзяў сабе 17 нумар, стаў другім па кошце футбалістам у гісторыі нэапалітанскага клюбу пасьля Дыега Марадоны[8]. За свой новы клюб Марэк дэбютаваў 15 жніўня 2007 году ў матчы першага раўнду Кубка Італіі супраць «Чэзэны». Матч завяршыўся перамогай нэапалітанцаў зь лікам 4:0, а сам Марэк забіў гол і аддаў галявую перадачу[9]. Празь некалькі дзён Марэк дэбютаваў за «Напалі» і ў матчы Сэрыі A.

Міжнародныя выступы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На пачатку 2007 году галоўны трэнэр нацыянальнай зборнай Славаччыны Ян Коцян, знаходзячыся пад уражаньнем ад выступаў Марэка за «Брэшыю», выклікаў яго ў склад галоўнай каманды краіны. 7 лютага 2007 году ў гішпанскім горадзе Хэрэс-дэ-ля-Франтэра ў таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы адбыўся дэбют Гамшыка за нацыянальную зборную. Ён выйшаў на поле на 81 хвіліне пры ліку 2:2, які й быў зафіксаваны на табло пасьля фінальнага сьвістку[10].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Напалі»:

«Трабзанспор»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Marek Hamsik // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в MAREK HAMSYK // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Marek Hamsik // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967.
  4. ^ а б Munzinger Sport (ням.)
  5. ^ а б в г http://www.sscnapoli.it/Squadra/Marek-Hamsik
  6. ^ Marek Hamšík. Slovan Bratislava. marek-hamsik.sk
  7. ^ Transfermarkt. Marek Hamsik. transfermarkt.co.uk.
  8. ^ Hamšík the pick of the Napoli crop. UEFA
  9. ^ Napoli 4-0 Cesena. legaseriea.it
  10. ^ Poland — Slovakia 2:2. eu-football.info

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]