Мечыслаў Гой

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мечыслаў Гой
Старшыня Гарадзенскага гарвыканкаму
11 жніўня 2014 — 30 траўня 2023
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Раман Галоўчанка
Папярэднік: Андрэй Худык
Наступнік: Андрэй Хмель
Старшыня Смаргонскага райвыканкаму
2004 — 10 жніўня 2014
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Сяргей Сідорскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 14 чэрвеня 1963(1963-06-14) (60 гадоў)
Адукацыя:

Мечысла́ў Браніслававіч Гой (нар. 14 чэрвеня 1963 году, в. Шлавенцы, Вярэнаўскі раён, Гарадзенская вобласьць, БССР, СССР) — беларускі палітычны дзеяч, старшыня Гарадзенскага гарадзкога выканаўчага камітэта (2014—2023).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мечыслаў Гой нарадзіўся 14 чэрвеня 1963 году ў вёсцы Шлавенцы Воранаўскага раёну Гарадзенскае вобласьці[3]. У 1989 годзе скончыў Беларускі інстытут мэханізацыі сельскай гаспадаркі, а затым рабіў галоўным інжынэрам калгаса імя Леніна. Займаў пасаду старшыні сельскагаспадарчага вытворчага каапэратыва «Агра-правожа». У 2004 годзе атрымаў другую вышэйшую адукацыю — скончыў Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. У 2004 годзе быў прызначаны старшынёй Смаргонскага райвыканкома[4]. Дэпутат Воранаўскага раённага савета і Забалацкага сельскага савета дэпутатаў[5]. З 11 жніўня 2014 году[6] па 30 траўня 2023 года[7] быў старшынём Гарадзенскага гарадзкога выканаўчага камітэта. Пасьля быў прызначаны дырэктарам Гарадзенскага цэнтра стандартызацыі, мэтралёгіі і сэртыфікацыі[8][9].

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жанаты, мае траіх дзяцей[10].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]