Млоснасьць (раман)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Млоснасьць
La Nausée
Жанр: раман
Аўтар: Жан-Поль Сартр
Мова арыгіналу: француская
Публікацыя: 1938
Выдавецтва: Галімар[d]

Млоснасьць (па-француску: La Nausée) — раман францускага філёзафа-экзыстэнцыяліста Жан-Поля Сартра, апублікаваны ў 1938 годзе і пісаны ў часе яго выкладньня ў Аўрскім ліцэі. Гэта першы і найбольш вядомы твор пісьменьніка.

Раман лічыцца адным з кананічных твораў экзыстэнцыялізму. Месца дзеяньня рамана адбываецца ў мястэчку падобным да Аўра і апісвае прыгнечанага гісторыка Антуана Ракантэна, які ўпэўніваецца, што неадушаўлёныя аб’екты і сытуацыі блага ўплываюць на яго здольнасьць самавызначэньня, інтэлектуальную і духоўную свабоду, выклікаючы ў галоўнага героя пачуцьцё млоснасьці.