Мота Дзягцяр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мота Дзягцяр
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 15 ліпеня 1909(1909-07-15)
Памёр 9 лістапада 1939(1939-11-09) (30 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Мова ідыш

Мота Дзягцяр (15 ліпеня 1909, в. Пціч, Петрыкаўскі раён — 9 лістапада 1939, фінская граніца} — беларускі і жыдоўскі пісьменьнік.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сям’і шаўца. У 1929 годзе прыехаў у Менск і стаў працаваць на скураным заводзе «Бальшавік». Потым быў мулярам на будоўлях гораду, вучыўся на рабфаку. Скончыў літаратурны факультэт Менскага пэдагагічнага інстытуту (1937). У 1937-1939 гг. служыў у Савецкай Арміі. Удзельнік паходу ў Заходнюю Беларусь у 1939 г. і савецка-фінскай вайны.

Загінуў каля фінскай граніцы падчас фінска-савецкай вайны[1][2].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першае апавяданьне апублікаваў у 1931 годзе. Працаваў у менскай рэдакцыі газэты «Октябер»[3][4][5]. Пісаў на мове ідыш. Выступаў з апавяданьнямі, аповесьцямі, нарысамі. Аўтар кніг прозы «На рыштаваньнях» (1934), «Савецкая Беларусь» (1935), «Будаўнікі» (1936), «Браты» (1937), «Верныя вартавыя» (1938), «Наша зямля» (1939). На беларускай мове ў 1940 годзе выйшлі «Апавяданьні». У 1964 годзе вышаў зборнік ягоных апавяданьняў «Цымбалы» на расейскай мове[6][7][8].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дзягцяр Мота // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 2. Верабей — Іваноў. — 541с.;іл. с. — ISBN 5-85700-075-0 — С. 348.
  • Дзягцяр Мота // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X. — С. 177—178.
  • Дзягцяр Мота Ізраілевіч // Генаш, В. С. Літаратурная Гомельшчына / В. С. Генаш, В. І. Смыкоўская. — Гомель, 1991. — С. 62.
  • Рэлес Р. Голас звонкай маладосьці // ЛіМ. — 1979. — 13 ліп.
  • Ябраў Г. Пясьняр роднай зямлі // ЛіМ. — 1940. — 11 студз.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]