Музэй гісторыі Магілёва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Музэй гісторыі Магілёва
Філія Мэмарыяльны комплекс «Буйніцкае поле»
Месцазнаходжаньне МагілёўБеларусь
Адрас Магілёў, вул. Ленінская, д. 1а
Тэматыка калекцыі Гісторыя Магілёва
Велічыня калекцыі 7407 адзінак захоўваньня
Плошча экспазыцыі 78,4 м²
Створаны 16 ліпеня 1990 (33 гады таму)
Адкрыты 2002
Дырэктар Аляксей Бацюкоў
Геаграфічныя каардынаты 53°53′40″ пн. ш. 30°19′54″ у. д. / 53.89444° пн. ш. 30.33167° у. д. / 53.89444; 30.33167Каардынаты: 53°53′40″ пн. ш. 30°19′54″ у. д. / 53.89444° пн. ш. 30.33167° у. д. / 53.89444; 30.33167
Музэй гісторыі Магілёва на мапе Беларусі
Музэй гісторыі Магілёва
Музэй гісторыі Магілёва
Музэй гісторыі Магілёва
ratusha-mogilev.com

Музэй гісторыі Магілёвамузэй, заснаваны ў горадзе Магілёве паводле рашэньня гарадзкога Савету народных дэпутатаў ад 16 ліпеня 1990 году.

Адкрыты для наведвальнікаў у 2002 годзе. Рашэньнем Магілёўскага гарвыканкаму ад 23.04.2003 г. зарэгістраваны як установа культуры. У 2006 г. створаны філіял музэю — мэмарыяльны комплекс «Буйніцкае поле».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рашэньнем аб заснаваньні музэю прадугледжвалася прадастаўленьне для разьмяшчэньня экспазыцыі будынка былога архірэйскага палацу — помніка архітэктуры канца 18 ст., але ў 2002 г. палац быў перададзены Магілёўскай япархіі Беларускага экзархату Расейскай праваслаўнай царквы. У траўні 1999 г. Магілёўскі гарвыканкам выдзяліў для разьмяшчэньня службовых памяшканьняў і выставачнай залы музэю 1-ы паверх будынка па вул. Ленінскай, 13, дзе музэй прыняў першых наведвальнікаў. Спачатку дзейнічалі зьменныя выставы, 30 лістапада 2005 году адкрылася экспазыцыя «Магілёў часоў магдэбурскага права, XVI—XVIII ст.».

Фонды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Укрыжаваньне
Кафля з рыцарам
Дыярама. Шляхціцы ў майстэрні збройніка

Асноўны фонд музэю на 2008 год налічваў 7407 адзінак захоўваньня, навукова-дапаможны — 4499 адзінак. Агульная плошча экспазыцыі 78,4 м², музэй мае выставачную залу плошчаю 36,8 м². У фондах музэю калекцыі архэалягічных знаходак, у тым ліку ўпрыгожаньняў X—XI ст. (бісэр, бразготкі, пацеркі), калекцыі кафлі, посуду, цацак, люлек, зброі XVI—XVIII ст., фатаздымкаў 1941—1946 гг., якія адлюстроўваюць баявы шлях 1942-га ордэна Аляксандра Неўскага асобнага мотаінжэнэрнага батальёну 33-й асобнай мотаінжэнэрнай брыгады спэцпрызначэньня і інш. У філіяле музэю — мэмарыяльным комплексе «Буйніцкае поле» разгорнута экспазыцыя «Магілёў 1941-га: дні і ночы мужнасьці».

У 2013 годзе Музэй гісторыі Магілёва набыў габэлен з выявай анёла, які трымае герб Магілёва. Гэта быў сымбаль прывілея Магілёву на магдэбурскае права. Таксама ў Музэі захоўвалася адзінае ў Беларусі выданьне Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1588 году, надрукаванага ў 1594—1595 гадах Пятром Мсьціслаўцам у Вільні на грошы магілёўскіх купцоў Мамонічаў. Статут удалося выкупіць пры дапамозе ахвярадаўцаў за 45 000 даляраў ЗША[1].

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Музэй праводзіць выставачную дзейнасьць, прадстаўляючы наведвальнікам выставы з уласных фондаў і фондаў іншых музэяў Беларусі, і арганізаваныя гарадамі-сябрамі і партнэрамі Магілёва. У 2007 г. на базе музэю адбылася міжнародная навуковая канфэрэнцыя «Культура праз прызму духоўнасьці». Музэй зьяўляецца ініцыятарам і арганізатарам міжнароднай навуковай канфэрэнцыі «Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасьць», якая праводзіцца з 1998 г. (раз у 2 гады).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Нэлі Зігуля. Пад гукі клявэсіна // Зьвязда : газэта. — 13 сьнежня 2013. — № 235 (27600). — С. 3. — ISSN 1990-763x.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Музеі Беларусі Музеи Беларуси / [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа, М. Г. Нікіцін]. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2008. — 559 с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]