Мэт Грэйнінг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мэт Грэйнінг
Matt Groening
Matt Groening by Gage Skidmore.jpg
Комік-Кон у Сан-Дыега, 25 ліпеня 2009 году
Імя пры нараджэньні Мэцью Абрам Грэйнінг
Дата нараджэньня 15 лютага 1954 году
Месца нараджэньня Портлэнд, Арэгон, ЗША
Грамадзянства ЗША
Прафэсія мультыплікатар, прадусар
IMDb ID 0004981
Сайт MattGroening.com

Мэцью Абрам «Мэт» Грэйнінг (альтэрнатыўнае вымаўленьне: Гроўнінг,[1] па-ангельску: Matthew Abram "Matt" Groening; нарадзіўся 15 лютага 1954 году)[2] — амэрыканскі аніматар, сцэнарыст і прадусар. У 1977 годзе стварыў комікс Жыцьцё ў пекле (па-ангельску: Life in Hell). Вядомы больш за ўсё за стварэньне мультсэрыялаў Сымпсаны і Футурама.

У ЗША і іншых краінах (напрыклад, на постсавецкай прасторы) распаўсюджана вымаўленьне прозьвішча Гроўнінг. Тым ня меньш, сам Мэт Грэйнінг запэўнівае, што яго прозьвішча рыфмуецца з ангельскім словам complaining ці raining.[1][3]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б The 'Toon America Ate Up The Washington Post (анг.)
  2. ^ When and where was Matt Groening born? Britannica Online Encyclopedia (анг.)
  3. ^ How Do I Pronounce... The Simpsons Archive (анг.)


Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Мэт Грэйнінгсховішча мультымэдыйных матэрыялаў