Мёрыца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Мёрыца
Агульныя зьвесткі
Выток воз. Мёрскае
Вусьце Дзьвіна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 31 км
Сярэднегадавы сьцёк 1,6 м³/с
Плошча басэйну 224 км²
Нахіл воднай паверхні 1,4 ‰

Мёрыца — рака ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Дзьвіны. Даўжыня 31 км. Плошча вадазбору 224 км². Выдатак вады ў вусьці 1,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4‰.

Выцякае зь Мёрскага возера каля места Мёраў, цячэ ў межах Браслаўскай грады, вусьце за 1 км на поўнач ад вёскі Чамяры. Даліна выразная, скрынкападобная, на вялікім працягу слабазьвілістая, шырынёй 200—400 м. Абалона перарывістая, чаргуецца па берагах, шырыня яе 50—100 м. Рэчышча слабазьвілістае, шырынёй 5—7 м[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 246

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 246