Мікалай Кашэўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мікалай Кашэўскі
Мікалай Кашэўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 кастрычніка 1980 (34 гады)
Жодзіна, БССР
Рост 190 см
Вага 81 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Віцебск
Нумар 6
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1998—2002
2002—2003
2003—2004
2004—2006
2006—2008
2008—2010
2010
2011—2012
2013—2014
2015—
Тарпэда-МАЗ
Лякаматыў
Мэталюрг Запарожжа
Крыўбас
Мэталюрг Запарожжа
Ільлічовец
Таўрыя
Гомель
Шахцёр Салігорск
Віцебск
49 (2)
36 (11)
6 (1)
62 (8)
52 (2)
50 (6)
2 (0)
58 (13)
51 (0)
6 (0)
Зборныя
2006—2009 Беларусь 13 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
23 траўня 2015.

Мікалай Кашэўскі (нарадзіўся 5 кастрычніка 1980 году, Жодзіна, БССР) — беларускі футбаліст, абаронца футбольнага клюбу «Віцебск». Уладальнік Кубку і Супэркубку краіны ў складзе клюбу «Гомель». Найлепшы абаронца чэмпіянату Беларусі 2012 году.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У дарослым футболе дэбютаваў у 2002 годзе выступамі за каманду клюбу «Тарпэда-МАЗ» зь Менску, прыняўшы ўдзел у 23 матчах чэмпіянату. Пасьля некаторы час правёў у іншым менскім клюбе — «Лякаматыў».

На працягу 2003 году абараняў колеры ўкраінскага клюбу «Мэталюрг» Запарожжа.

Сваёй гульнёй за апошнюю каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу клюбу «Крыўбас». Гуляў за крывароскую каманду наступныя тры сэзоны сваёй гульнявой кар’еры. Большасьць часу, праведзенага ў складзе «Крыўбас», быў асноўным гульцом каманды.

Пасьля з 2006 па 2010 гады гуляў у складзе камандаў клюбаў «Мэталюрг» (Запарожжа), «Ільлічовец» і «Таўрыя». У апошнім клюбе Мікалай выступаў у асноўным за дублюючы склад каманды. 30 лістапада 2010 году кантракт зь сімфэропальскім клюбам быў скасаваны паводле згоды абодвух бакоў.

У склад клюбу «Гомель» далучыўся ў 2011 годзе, падісаўшы з клюбам кантракт па схеме «1+1». Паводле вынікаў сэзону 2012 году быў абраны найлепшым абаронцам беларускага першынства. У студзені 2013 году як вольны агент далучыўся да табару салігорскага «Шахцёру»[1]. У лютым 2015 году перайшоў у клюб «Віцебск»[2].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыцягвацца ў нацыянальную зборную Беларусі Мікалай пачаў яшчэ выступаючы на Ўкраіне. Дэбютаваў у складзе зборнай 1 сакавіка 2006 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Фінляндыі (2:2).

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шахцёр

Гомель

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]