Мікель Мэрына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікель Мэрына
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 чэрвеня 1996(1996-06-22)[1][2] (27 гадоў)
Рост 1,88 м
Вага 78 кг
Пазыцыя апорны паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Рэал Сасьедад
Нумар 8
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2016
2016—2018
2017—2018
2018
2018—
Асасуна
Барусія Дортмунд
Ньюкасл Юн. (арэнда)
Ньюкасл Юнайтэд
Рэал Сасьедад
67 (8)
8 (0)
7 (0)
17 (1)
181 (18)
Зборныя
2020— Гішпанія 19 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
16 лістапада 2023.

Мікель Мэрына (па-гішпанску: Mikel Merino; нар. 22 чэрвеня 1996 году) — гішпанскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Рэал Сасьедад» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэрына выхоўваўся ў акадэміях футбольных клюбаў «Аміго» і «Асасуны». У памплёнскай дружыне дэбютаваў у дарослым футболе. 31 студзеня 2015 году быў падцягнуты да асноўнае каманды, дзе абраў восьмы нумар на сваёй кашулі[3]. У лютым 2016 году далучыўся да шэрагаў дортмундзкай «Барусіі», дэбютаваўшы ў Бундэсьлізе 14 кастрычніка ў нічыйным матчы супраць «Герты»[4]. Не замацаваўшыся ў складзе, накіраваўся ў арэнду да ангельскага «Ньюкасл Юнайтэду». Празь некаторы час склаў паўнавартасны кантракт з клюбам. Улетку 2018 году вярнуўся на радзіму, склаўшы пяцігадовую працоўную ўгоду з «Рэал Сасьедадам». Зь цягам часу здабыў месца ў першай адзінаццатцы. 7 сакавіка 2020 году выйшаў на матч у якасьці капітана супраць «Барсэлёны»[5].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Гішпаніі 3 верасьня 2020 году ў матчы Лігі нацыяў супраць зборнай Нямеччыны, замяніўшы ў другім тайме Сэрхіё Бускетса[6]. 12 верасьня 2023 году адзначыўся першым голам, абараняючы колеры нацыянальнай каманды, у матчы супраць зборнай Кіпру[7].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Рэал Сасьедад»:

Гішпанія:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Mikel Merino // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Mikel Merino // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. ^ «Mikel Merino llevará el dorsal 8 y Kenan Kodro, el 9». Diario de Navarra
  4. ^ Brack, Tim (14.10.2016). «Merino überzeugt als Ballmagnet». Sport1.
  5. ^ González, Miguel (9.03.2020). „Mikel Merino: «La Copa nos está dando alas en la Liga porque nos ha cargado de moral»“. El Diario Vasco.
  6. ^ «Germany 1–1 Spain: Gayà saves La Roja». UEFA.
  7. ^ «España sigue por el buen camino». Diario de Burgos

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]