Міксіны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Міксіны
Pacific hagfish Myxine.jpg
Eptatretus stoutii
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Падцарства Эўмэтазоі
Тып Хордавыя
Кляса Кругларотыя
Падкляса Міксіны
Бінамінальная намэнклятура
Myxini

Міксіны (Myxini) — падкляса хрыбетных жывёлаў клясы кругларотых.

Выдзяляецца 1 атрад (Myxiniformes), 1 сямейства (Myxinidae), 7 родаў, каля 60 відаў.

Пашыраны ва ўмераных і субтрапічных марскіх водах.

Даўжыня да 1 м. Цела вугрападобнае, голае. Шкілет храстковы. Сківіцы адсутнічаюць, рот у выглядзе круглай адтуліны, абкружаны некалькімі мясістымі вусікамі. Шчэлепных адтулін ад 1 да 15 пар. Крывяносная сыстэма незамкнёная. Сэрца 1 асноўнае і 3 дадатковыя.

Паразіты або драпежнікі. Выядаюць унутранасьці і цягліцы ў рыб, угрызаюцца ў ахвяру з дапамогай моцнага языка з рагавымі зубамі. Радзей кормяцца чарвямі.

Адкладваюць 20-30 яец. Разьвіцьцё без ператварэньня.

Commons-logo.svg  Міксінысховішча мультымэдыйных матэрыялаў